ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 27 верасня 2023
Мінск Ясна +21°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
06 красавіка 2023, 12:37

МАРГ правёў антыманапольнае расследаванне на рынку паслуг па рэгістрацыі ў нацыянальнай даменнай зоне

Фота з архіва
Фота з архіва

6 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю правяло расследаванне на рынку паслуг па рэгістрацыі даменных імёнаў у даменных зонах .by і .бел, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інфармацыю, размешчаную на сайце МАРГ.

Расследаванне праводзілася адносна таварыстваў з абмежаванай адказнасцю "Надзейныя праграмы", "Актыўныя тэхналогіі", "ТрыІнком", "Супарт чэйн", "Беларускія воблачныя тэхналогі", "Адкрыты кантакт".

Устаноўлена, што ў маі 2020 года рэгістратары даменных імёнаў павысілі тарыфы на паслугі па рэгістрацыі (прадаўжэнні яе тэрміну) даменных імёнаў у зонах .by і .бел да Br33. На думку МАРГ, гэта ўказвае на наяўнасць у дзеяннях названых ТАА прыкмет узгодненых дзеянняў. Такія дзеянні, калі яны прыводзяць або могуць прывесці да недапушчэння, абмежавання або ўстаранення канкурэнцыі, у тым ліку да ўстанаўлення, падтрымання, павышэння або зніжэння цэн (тарыфаў), забаронены.

Міністэрства накіравала запыты гэтым арганізацыям, каб высветліць прычыны і абставіны ажыццёўленых дзеянняў. "Пяць з шасці рэгістратараў не прадставілі эканамічнае абгрунтаванне ўстанаўлення тарыфу ў памеры Br33. Рэгістратарамі не было даказана, што названыя імі абставіны (напрыклад, змяненне заканадаўства ў 2019 годзе) абумовілі такія змяненні ў эканамічных умовах дзейнасці, якія прывялі да неабходнасці павышэння кожным асобным гаспадарчым суб'ектам тарыфу на паслугі па рэгістрацыі да ўзроўню менавіта Br33", - адзначылі ў МАРГ.

Пры гэтым МАРГ не былі ўстаноўлены іншыя абставіны, што ў роўнай меры ўплываюць на ўсіх рэгістратараў, якія маглі б прывесці да неабходнасці такога павышэння кожным з іх тарыфу. "Акрамя таго, дзеянні па павышэнні ў маі 2020 года тарыфаў на паслугі па рэгістрацыі даменных імёнаў да Br33 ва ўмовах канкурэнцыі паміж рэгістратарамі не ўяўляюцца магчымымі. Гэтыя дзеянні прыводзяць да адмовы ад саперніцтва і, як вынік, адмовы ад канкурэнцыі на таварным рынку", - падкрэслілі ў міністэрстве.

Камісія МАРГ устанавіла факт наяўнасці парушэння антыманапольнага заканадаўства ў дзеяннях усіх названых арганізацый, акрамя ТАА "Беларускія воблачныя тэхналогіі", і прызнала наяўнасць падстаў для пачатку адміністрацыйнага працэсу адносна гэтых пяці кампаній.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі