ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 8 чэрвеня 2023
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 сакавіка 2023, 13:07

МАРГ прапануе абмеркаваць прававое рэгуляванне працэдуры закупкі з адной крыніцы

Фота з архіва
Фота з архіва

7 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На грамадскае абмеркаванне вынесены праект пастановы Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, якім уносяцца змяненні ў ведамасную пастанову ад 12 красавіка 2019 года нумар 30 "Аб правядзенні працэдуры закупкі з адной крыніцы", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Праектам пастановы прадугледжваецца ўдасканаленне парадку вывучэння кан'юнктуры рынку. У прыватнасці, дакументам замацоўваецца колькасць айчынных вытворцаў, якім неабходна накіроўваць запыты аб прадстаўленні звестак пры закупцы тавараў з адной крыніцы.

Прапануецца замацаваць абавязак заказчыка (арганізатара) накіроўваць запыт аб прадастаўленні звестак не менш як тром суб'ектам гаспадарання, якія захоўваюць тавары са стабілізацыйных фондаў, у выпадку набыцця свежых харчовай бульбы, белакачаннай капусты, сталовай морквы і буракоў, рэпчатай цыбулі і яблыкаў.

Таксама прапанавана скарэкціраваць спосабы правядзення вывучэння кан'юнктуры рынку. Так, дакументам прадугледжваецца, што незалежна ад прычыны правядзення працэдуры закупкі з адной крыніцы пры размяшчэнні запыту аб прадастаўленні звестак на адной з электронных гандлёвых пляцовак і атрымання не менш як двух адказаў на такія запыты ад патэнцыяльных пастаўшчыкоў (падрадчыкаў, выканаўцаў) заказчык (арганізатар) мае права не накіроўваць дадатковыя індывідуальныя запыты. Гэта не датычыцца суб'ектаў гаспадарання, якія захоўваюць тавары са стабілізацыйных фондаў.

Акрамя таго, прадугледжаны змяненні ў звестках, якія павінны змяшчацца ў даведцы аб правядзенні працэдуры закупкі з адной крыніцы.

Свае заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі з 7 па 17 сакавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі