ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 17 жніўня 2022
Мінск Ясна +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 чэрвеня 2022, 17:38

МАРГ прапанаваў абмеркаваць навацыі ў закупках за кошт уласных сродкаў

Фота з архіва
Фота з архіва

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю прапануе абмеркаваць навацыі ў прававым рэгуляванні закупак тавараў, работ, паслуг за кошт уласных сродкаў. Прыняць удзел можна на Прававым форуме Беларусі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

У праекце пастановы Савета Міністраў прадугледжана некалькі новаўвядзенняў. У прыватнасці, прапануецца змяніць пералікі дакументаў, пры наяўнасці якіх у вытворцы можа праводзіцца працэдура закупкі з адной крыніцы, а таксама пацвярджальных паходжанне тавару.

Яшчэ адна навацыя праекта - абавязковае прымяненне прэферэнцыйнай папраўкі ў памеры 15 працэнтаў пры прапанове ўдзельнікам сваіх тавараў, пры вытворчасці якіх выконваюцца патрабаванні, названыя ў дадатку да пастановы Савета Міністраў ад 14 лютага 2022 года нумар 80 "Аб пацвярджэнні вытворчасці прамысловай прадукцыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь".

На думку МАРГ, прыняцце дакумента дапаможа падтрымаць беларускіх вытворцаў, якія выконваюць патрабаванні па лакалізацыі вытворчасці, а значыць, з'явіцца і дадатковы стымул да імпартазамяшчэння.

Свае заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі з 23 чэрвеня па 3 ліпеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі