ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 6 лютага 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць -3°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 кастрычніка 2022, 13:28

МАРГ: новая сістэма рэгулявання цэн закране больш за 90 працэнтаў тавараў

Фота з архіва
Фота з архіва

20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новая сістэма рэгулявання цэн закране больш за 90 працэнтаў тавараў. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Распрацавана пастанова Савета Міністраў нумар 713. Яна прынята ў развіццё Дырэктывы нумар 10 у мэтах абароны інтарэсаў грамадзян. Сутнасць дакумента - стоп некантралюемаму росту цэн, гэта значыць выбудавана сістэма рэгулявання цаны па ўсім ланцужку - ад вытворца да прылаўка", - сказаў Аляксей Багданаў.

Паводле яго слоў, дакумент распрацаваны і прыняты на аснове тых даных, якія былі прапанаваны рабочай групай, створанай па даручэнні кіраўніка дзяржавы.

"Рэгуляванне па гэтым дакуменце распаўсюджваецца на 370 таварных груп. Практычна на ўсю спажывецкую карзіну, якая ахоплівае больш за 90 працэнтаў тавараў, што набываюцца насельніцтвам нашай краіны. За выключэннем лякарстваў, паліва, алкаголю, тытуню. Гэтыя тавары рэгулююцца іншымі нарматыўна-прававымі актамі, і сюды іх уключаць не было ніякага сэнсу", - дадаў міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі