ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 3 кастрычніка 2022
Мінск +5°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 ліпеня 2022, 11:14

МАРГ даў рэкамендацыі вытворцам і гандлю па фарміраванні цэн на тавары для школьнікаў

26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю дало рэкамендацыі вытворцам, пастаўшчыкам і гандлю па фарміраванні цэн на тавары для школьнікаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МАРГ.

Да школьных тавараў адносяцца адзенне і абутак дзелавога стылю, бялізна, панчошна-шкарпэтачныя вырабы, ранцы, рукзакі, партфелі, сумкі для вучняў, дзіцячыя сумкі, сшыткі, альбомы, дзённікі, вокладкі для сшыткаў, дзённікаў, падручнікаў, канцылярскія тавары. Рэкамендацыі МАРГ па цэнах адносяцца менавіта да гэтых тавараў і накіраваны на тое, каб яны былі даступныя для насельніцтва.

Шэраг рэкамендацый адносіцца да вытворцаў. Так, гранічны максімальны нарматыў рэнтабельнасці, які выкарыстоўваецца для вызначэння сумы прыбытку, што падлягае ўключэнню ў адпускныя цэны вытворцаў, не павінен перасягаць фактычны ўзровень рэнтабельнасці рэалізаванай прадукцыі, што склаўся за 2021 год па адпаведнай таварнай пазіцыі. "Або 15 працэнтаў у выпадку, калі фактычны ўзровень рэнтабельнасці рэалізаванай прадукцыі за мінулы год па гэтай таварнай пазіцыі склаў менш за 15 працэнтаў", - звярнулі ўвагу ў МАРГ.

Надбаўкі імпарцёра, аптовыя надбаўкі, гандлёвыя надбаўкі (з улікам аптовай надбаўкі) не павінны перасягаць 30 працэнтаў.

МАРГ таксама нагадаў аб неабходнасці ўлічваць эканамічную сітуацыю і праяўляць сацыяльную адказнасць пры фарміраванні цэн на тавары для школьнікаў. Ведамства будзе сачыць за сітуацыяй на рынку і праводзіць кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі