ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 3 кастрычніка 2023
Мінск Малавоблачна +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 красавіка 2023, 15:49

МАРГ: асартымент тавараў на беларускім рынку не знізіўся, у пакупнікоў ёсць шырокі выбар

Фота з архіва
Фота з архіва

17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Асартымент тавараў на беларускім рынку не знізіўся, у пакупнікоў ёсць шырокі выбар. Аб гэтым заявіла ў інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Ніна Емяльянава.

"Адна з асноўных задач, якія стаяць перад МАРГ, - насычэнне спажывецкага рынку таварамі, у першую чаргу айчыннай вытворчасці. Цяпер на спажывецкім рынку не назіраецца зніжэння асартыменту прапанаваных да продажу тавараў або вымывання асобных іх відаў. Пакупнікам прапануецца шырокі выбар тавараў як айчыннай, так і замежнай вытворчасці", - сказала Ніна Емяльянава.

Паводле яе слоў, пасля ўступлення ў сілу пастановы нумар 700 (аб харчовым эмбарга на шэраг тавараў з заходніх краін у адказ на санкцыі. - Заўвага БЕЛТА) імпарцёры прынялі неабходныя меры, каб пастаўляць тавары з дружалюбных краін. У прыватнасці, многія імпарцёры пераарыентаваліся на пастаўку тавараў з Расійскай Федэрацыі.

"Увядзенне санкцый з боку недружалюбных краін стварыла спрыяльнае асяроддзе для далейшага развіцця айчыннай вытворчасці тавараў, у тым ліку ў рамках імпартазамяшчэння. Напрыклад, значна вырасла доля продажу арганізацыямі гандлю айчынных яблыкаў (на 11,4 працэнта), фруктовых і агароднінных сокаў (на 10,9 працэнта), цукрыстых кандытарскіх вырабаў (на 5 працэнтаў), шакаладу (на 4,2 працэнта), сыроў (на 3,5 працэнта), мучных кандытарскіх вырабаў (на 3,3 працэнта), макаронных вырабаў (на 3 працэнты), тэлевізараў (на 8,5 працэнта) і іншых", - адзначыла намеснік міністра.

"Айчынныя вытворцы ўжо сёння паспяхова замяшчаюць такія спажывецкія тавары, як цвёрдыя і паўцвёрдыя сыры, кандытарскія вырабы, фруктовыя сокі, сінтэтычныя мыйныя сродкі, зубную пасту, касметычныя тавары і інш. У шырокім асартыменце выпускаюць тавары лёгкай прамысловасці", - дадала Ніна Емяльянава.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі