ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 2 жніўня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 чэрвеня 2021, 10:47

МАРГ актуалізаваў пералік забароненага ў грамадскім харчаванні пластыкавага посуду

Фота з архіва
Фота з архіва

18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю актуалізавала пералік забароненага ў грамадскім харчаванні пластыкавага посуду. Гэта прадугледжана пастановай МАРГ ад 8 чэрвеня 2021 года нумар 42, якая афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

У пералік аднаразовага пластыкавага посуду, выкарыстанне і продаж якога забараняюцца ў аб'ектах грамадскага харчавання, уваходзяць відэльцы, лыжкі, нажы, палачкі для размешвання напіткаў, кубкі аб'ёмам да 300 мл, талеркі, ёмістасці, за выключэннем прызначаных для ўпакоўвання кулінарных паўфабрыкатаў і кандытарскіх вырабаў.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі