ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 6 лютага 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць -3°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
31 кастрычніка 2022, 09:11

МАРГ аб маніторынгу: на многія тавары цэны знізіліся

Фота з архіва
Фота з архіва

31 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. МАРГ праводзіць маніторынг і адзначае, што цэны на многія тавары знізіліся да ўзроўню, які быў да прыняцця пастановы Савета Міністраў нумар 713 "Аб сістэме рэгулявання цэн", паведаміў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі Аляксей Багданаў, паведамляе БЕЛТА.

"Сітуацыя рабочая. Усе разумеюць: вытворцы, пастаўшчыкі, гандаль, што правілы змяніліся, па іх цяпер мы будзем жыць, будзем увасабляць канцэпцыю справядлівай, абгрунтаванай цаны па ўсім ланцужку тавараў. Таму, вядома, сёння ўсе перабудоўваюцца. Мы актыўна з мясцовымі органамі ўлады вядзём растлумачальную работу. Усё менш паступае зваротаў у МАРГ. Калі ў першы дзень у нас было 400-500, то па сённяшняй ужо сітуацыі - гэта 150-200", - расказаў Аляксей Багданаў.

Беларускаму гандлю далі 5 дзён на адаптацыю работы па новых правілах. "Прасцей за ўсё было тым, хто меў аўтаматызаваныя сістэмы ўліку. Яны спраўляліся, хоць у апошні дзень выйшлі ўсе ў начную змену і перавялі ўсе свае астаткі ў правілы, якія былі ўстаноўлены пастановай. Былі складанасці ў тых, хто на паперы вёў дакументаабарот і шырокі асартымент, вядома, рукамі складана было перапісаць. Але ў змененай пастанове Савета Міністраў мы гэтыя правілы падкарэкціравалі з улікам такой спецыфікі. І сёння ўсе маюць магчымасць спакойна працаваць, не праводзячы такую шырокамаштабную даацэнку, як гэта неабходна ў самым пачатку. Гэты нюанс мы ўлічылі ў новай пастанове. Таму тут сёння праблемы таксама не бачым", - адзначыў міністр.

"Мы праводзім маніторынг, на многія тавары цэны знізіліся да ўзроўню, які быў да прыняцця гэтых рашэнняў, і ў цэлым, вядома, гэта сітуацыя будзе на руку нашаму спажыўцу, - падкрэсліў Аляксей Багданаў. - Спажыўцы могуць самі бачыць, прыходзячы ў гандлёвы аб'ект, як змянілася цана".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі