
24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ліміт аб'ёму эмісіі аблігацый Банка развіцця ў 2022 годзе павялічаны да Br5 млрд. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў і Нацыянальнага банка ад 23 жніўня 2022 года нумар 538/19, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
У 2022 годзе ліміт аб'ёму эмісіі аблігацый банка быў вызначаны ў памеры Br2,6 млрд, цяпер ён павялічаны да Br5,004 млрд.
ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" спецыялізаваны фінансавы інстытут, створаны ў 2011 годзе. Яго заснавальнікамі з'яўляюцца Савет Міністраў і Нацыянальны банк. У ліку асноўных задач банка - фінансаванне доўгатэрміновых і капіталаёмістых інвестыцыйных праектаў пры рэалізацыі дзяржпраграм і мерапрыемстваў. Акрамя таго, банк аказвае крэдытную падтрымку айчыннаму экспарту, удзельнічае ў праграме развіцця малога і сярэдняга бізнесу.-0-