
6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выручка ўсіх гандлёвых пляцовак Міністэрства лясной гаспадаркі за май 2023 года склала каля Br1,2 млн. Аб гэтым расказаў міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік у час урачыстага адкрыцця 13-й гандлёвай пляцоўкі для рэалізацыі прадукцыі лясгасаў пад брэндам "Лясны домік" у Бабруйску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Мінлясгаса.
Аляксандр Кулік адзначыў, што задача па насычэнні ўнутранага рынку прадукцыяй лесаперапрацоўкі, пастаўленая кіраўніком дзяржавы і прэм'ер-міністрам, стала вызначальнай у развіцці гандлёвай сеткі. "Мы ўзялі на сябе гэта абавязацельства і паспяхова яго выконваем. Сёння адкрылася 13-я гандлёвая пляцоўка ў краіне. Самая галоўная задача - асартымент. Грамадзянін, які едзе на дачу, павінен мець магчымасць набыць усе асноўныя драўляныя канструкцыі ў адным месцы. Мы павінны таксама прадаставіць комплекс спадарожных тавараў і паслуг", - сказаў кіраўнік ведамства.
Міністр падкрэсліў, што фармат гандлёвых пляцовак вельмі зручны для мясцовага насельніцтва, таму яны карыстаюцца безумоўнай папулярнасцю. "За май гэтага года выручка гандлёвых пляцовак Мінлясгаса склала каля Br1,2 млн", - заявіў ён.-0-