ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 31 студзеня 2023
Мінск -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 лістапада 2022, 09:45

Кулік: абсталяванне для колкі дроў трэба ўстанавіць у кожным лясгасе

Фота з архіва
Фота з архіва

15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дрывакольнае абсталяванне трэба ўстанавіць у кожным лясгасе. Такую задачу ў час апаратнай нарады 14 лістапада паставіў міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Telegram-канал Мінлясгаса.

Кіраўнік галіны падкрэсліў, што колатыя дровы запатрабаваны ў насельніцтва. "Калі раней людзі ездзілі ў лес, то сёння хочуць заказаць колатыя дровы з дастаўкай дадому. Асабліва гэта датычыцца тых, хто жыве паблізу буйных гарадоў. Мы павінны прадаставіць насельніцтву права выбару ў пытанні набыцця дроў", - сказаў ён.

З гэтай мэтай міністр паставіў задачу: устанавіць дрывакольнае абсталяванне ў кожным лясгасе. Пасля дааснашчэння ў грамадзяніна будзе выбар: купіць колатыя дровы ў лясгаса, у гарпаліве ці ў прыватніка. Або заказаць іх у лясгасе ў круглым выглядзе і самому насячы, што будзе танней.

Большасць лясгасаў рэалізуе насельніцтву дровы ў круглым выглядзе. Арганізацыяй, якая спецыялізуюцца на забеспячэнні насельніцтва колатай прадукцыяй, з'яўляецца гарпаліва. Разам з тым міністр падкрэсліў, што лясгасам важна заняць сваю нішу і задаволіць попыт насельніцтва там, дзе ён ёсць, працуючы паралельна з гарпалівам, але не выцясняючы яго на рынку.

"Работа па забеспячэнні насельніцтва дровамі вядзецца лясгасамі на пастаяннай аснове. Штотыднёва арганізацыі галіны задавольваюць 6-7 тыс. заявак ад фізічных асоб. А ўсяго з пачатку года лясгасы ўжо рэалізавалі насельніцтву больш як 1,2 млн кубаметраў дроў. Росту продажаў садзейнічае і адкрыццё спецыялізаваных гандлёвых пляцовак лясгасаў. Там можна набыць дровы як у сетках, так і ў біг-бэгах", - адзначылі ў прэс-службе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі