ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 29 лістапада 2022
Мінск -3°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 верасня 2022, 09:03

Кухараў: нягледзячы на санкцыі, мінскія прадпрыемствы поўнасцю закантрактаваны

Скрыншот відэа СТБ
Скрыншот відэа СТБ

12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нягледзячы на санкцыі, мінскія прадпрыемствы поўнасцю закантрактаваны. Аб гэтым заявіў старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў у інтэрв'ю праграме "Тыдзень" на тэлеканале СТБ, паведамляе БЕЛТА.

На пытанне, як паўплывалі на сталіцу санкцыі, Уладзімір Кухараў адказаў: "Нейкіх сур'ёзных перадумоў для праблем у нас няма. Тавары ўсе прысутнічаюць, магазіны запоўнены, усе пытанні жыллёва-камунальнай гаспадаркі ў поўным аб'ёме вырашаюцца. Галоўнае, што прадпрыемствы змаглі мабілізавацца ў кароткія тэрміны, знайсці новыя рынкі збыту, вырашыць пытанне імпартазамяшчэння. Гэта, вядома ж, сведчыць аб тым, што нашы прадпрыемствы маюць трывалы фундамент. Эканоміка працуе. І тыя праблемы, якія ўзнікаюць, думаю, будуць вырашацца аператыўна".

"Нягледзячы на нейкія санкцыйныя пытанні, усе прадпрыемствы на гэты год поўнасцю закантрактаваны. Цяпер падпісваюцца ўжо дагаворы на ўвесь наступны год, - звярнуў увагу старшыня Мінгарвыканкама. - Мы вельмі сур'ёзна прыбавілі ў рабоце з рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі. Шмат дэлегацый напярэдадні Дня горада прыехалі да нас. Думаю, пасля такога больш глыбокага знаёмства з работай нашых прадпрыемстваў з'явяцца яшчэ новыя кантракты. Акрамя таго, мы вельмі сур'ёзна дабавілі ў гэтым годзе ў нашых гандлёва-эканамічных адносінах з Кітаем. А таксама з Індыяй, краінамі Блізкага Усходу. Гэта сведчыць аб тым, што наша прадукцыя карыстаецца попытам".

У беларускай сталіцы развіваецца і турызм. "Мы канстатуем, што ў нас у гэтым годзе, нягледзячы на нейкія санкцыйныя рэжымы, ідзе значны рост турыстаў. Горад практычна ўвесь летні перыяд поўнасцю запоўнены турыстамі. Запаўняльнасць гасцініц вельмі высокая - да 90 працэнтаў. Гэта, вядома ж, радуе. Таму мы прадоўжым работу па развіцці турыстычнага бізнесу", - адзначыў Уладзімір Кухараў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі