ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 26 лістапада 2022
Мінск -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 кастрычніка 2022, 11:53

Куба зацікаўлена ў набыцці пагрузчыкаў "Амкадор"

Фота з архіва
Фота з архіва

3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Куба выказала зацікаўленасць у набыцці пагрузчыкаў "Амкадор", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.

Прадстаўнікі кубінскай дэлегацыі наведалі "Амкадор". На сустрэчы абмяркоўвалася магчымае супрацоўніцтва з гэтай краінай. Прадстаўнікі дэлегацыі выказалі зацікаўленасць у набыцці ўніверсальных і вілачных пагрузчыкаў холдынга.

Таксама падчас візіту госці азнаёміліся з вытворчымі магутнасцямі, а таксама наведалі пастаянна дзеючую выстаўку тэхнікі прадпрыемства.

ААТ "Амкадор" - кіруючая кампанія холдынга" створана ў 1927 годзе. Прадпрыемства вырабляе больш за 130 мадэлей і мадыфікацый спецыяльнай і сельскагаспадарчай тэхнікі. У складзе холдынга - 29 юрыдычных асоб, 22 заводы, якія выпускаюць больш за 6,5 тыс. найменняў таварнай прадукцыі. Колькасць супрацоўнікаў перавышае 7 тыс. Усе прадпрыемствы холдынга інтэграваны ў адзіны тэхналагічны ланцуг. Кожны ўдзельнік спецыялізуецца на выпуску канкрэтных машын, вузлоў і агрэгатаў для ўсіх прадпрыемстваў кампаніі. У холдынгу пастаянна распрацоўваюць новыя мадэлі тэхнікі і ўдасканальваюць існуючыя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі