ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 3 кастрычніка 2022
Мінск +5°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
01 жніўня 2022, 15:57

Крутой: выкананне саюзных праграм павінна ісці больш дынамічнымі тэмпамі

Дзмітрый Крутой. Фота з архіва
Дзмітрый Крутой. Фота з архіва

1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выкананне саюзных праграм павінна ісці больш дынамічнымі тэмпамі. Аб гэтым заявіў журналістам Дзмітрый Крутой, які назначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі і па сумяшчальніцтве паўнамоцным прадстаўніком нашай краіны пры Эканамічным савеце СНД, спецыяльным прадстаўніком па пытаннях інтэграцыйнага супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы, ЕАЭС, СНД, Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ён падкрэсліў, што Беларусь і Расія рэалізуюць 28 саюзных праграм. "980 пунктаў розных мерапрыемстваў - гэта напаўненне гэтых 28 саюзных праграмм. Створаная сістэма маніторынгу паказвае, што на сённяшні дзень выканана 35 працэнтаў. Такая дынаміка прэзідэнтаў Беларусі і Расіі не вельмі задавольвае", - адзначыў ён.

Паколькі да 1 студзеня 2024 года павінна быць практычна паўнацэнная адзіная эканамічная прастора Беларусі і Расіі ў рамках Саюзнай дзяржавы, то тэмпы выканання праграм павінны быць больш высокімі.

Дзмітрый Крутой растлумачыў: "Першае - гэта адзіная прамыслова-аграрная палітыка. Другое - уніфікаванае рэгуляванне транспартнага рынку. Вось тыя сігналы, якія ва ўмовах санкцый, зламанай лагістыкі, перабудовы ўсіх патокаў, што ідуць адносна беларускіх грузаў, па астаткавым прынцыпе выдзяляюцца чыгуначныя маршруты, нейкія кантэйнеры, асабліва транзітныя… Вось гэтыя праблемы недапушчальны. Яны павінны вырашацца імгненна. Павінна быць створана поўнасцю безбар'ернае асяроддзе ў транспартным комплексе нашых краін".

Трэці напрамак - гэта аб'яднаныя энергетычныя рынкі. "Зразумела, для нашых краін гэта вельмі важная тэма, тут ёсць вельмі сур'ёзныя зрухі, у тым ліку і пераход на разлікі ў нацыянальных валютах і за нафту, і за газ, - прадоўжыў Дзмітрый Крутой. - І далей - тэма плацежнай сістэмы. Прэзідэнт адзначыў, што ва ўмовах санкцый ёсць праблемы праходжання плацяжоў. Яны цяпер, вядома, вырашаюцца. Але больш хуткі пераход на разлікі ў нацыянальных валютах і ў частцы фарміравання цэн, і ў частцы праходжання плацяжоў - гэта пытанне, якое я буду курыраваць, знаходзячыся ў Маскве".

Дзмітрый Крутой таксама закрануў транспартныя праекты - гэта тэма марскіх партоў, магчыма, асобных тэрміналаў для беларускіх грузаў, тэма высакаскораснай чыгункі. "Як сказаў Аляксандр Лукашэнка, тое, што адчуюць нашы грамадзяне, гэта, можа, значна большы эфект, чым дамоўленасці наконт нафты і газу. Ён таксама сказаў, што калі б людзі даязджалі з Мінска ў Маскву за 2-2,5 гадзіны, гэта таксама ўсе адразу адчулі б. Таму значныя праекты, якія цяпер знаходзяцца на паўзе, - трэба будзе разабрацца, чаму і што трэба зрабіць, каб яны рухаліся", - адзначыў Дзмітрый Крутой.

Акрамя таго, існуюць вялікія перспектывы на будаўнічым рынку. Паводле слоў Дзмітрыя Крутога, цяпер нейкай суцэльнай сістэмы добрага ўваходу беларускіх будаўнікоў на расійскі рынак пакуль няма, яе трэба будзе распрацаваць.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі