ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 2 кастрычніка 2023
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 мая 2023, 12:55

Крутой расказаў аб паэтапным вырашэнні пытання з кабатажнымі перавозкамі ў Расіі

Дзмітрый Крутой
Дзмітрый Крутой

22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Крутой па выніках сустрэчы з кіраўніком дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам расказаў аб паэтапным вырашэнні пытання з кабатажнымі перавозкамі ў Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Закранаючы тэматыку супрацоўніцтва з Расіяй у транспартна-лагістычнай сферы, пасол расказаў: "Два важныя базавыя пагадненні падпісаны ўжо на ўзроўні міністраў (дзвюх краін. - Заўвага БЕЛТА), яны перададзены ва ўрады і ў бліжэйшы час будуць ратыфікаваны".

Кабатажныя перавозкі, паводле яго слоў, будуць дазволены, але не ў адзін момант, а з захаваннем пэўнай этапнасці. "Інвестыцыйны кабатаж, калі мы можам перавозіць будаўнічыя грузы ў рамках будуемых праектаў, будзе дазволены адразу, і гэта была прынцыповая дамоўленасць прэзідэнтаў, - растлумачыў Дзмітрый Крутой. - Звычайны кабатаж, калі наш перавозчык, умоўна, вязе наш груз на Далёкі Усход і на адваротным шляху мог бы паміж расійскімі гарадамі зрабіць яшчэ нейкую перавозку, ён будзе дазволены з наступнага года".

Плануецца таксама паэтапна ўвесці бездазвольную сістэму перавозак у трэція краіны цераз тэрыторыю Расіі. Гэта значыць, адмяніць так званыя дазволы, якія Беларусь была вымушана атрымліваць у Расіі. "У залежнасці ад групы краін - Еўрасаюз, Балканы і гэтак далей - да 2030 года таксама будзе паэтапна ўсё гэта адменена", - праінфармаваў пасол.

На кантролі міністэрстваў транспарту дзвюх краін знаходзіцца вельмі важнае міжведамаснае пагадненне аб наменклатуры і гадавых аб'ёмах беларускіх грузаў, якія перавозяцца як па чыгунцы, так і ў транзітным выкананні або да партоў (вызначаны пералік з 20 расійскіх партоў, куды будуць дастаўляцца беларускія тавары). "Гэта пагадненне на штомесячным кантролі, два нашы міністры глядзяць, што атрымалася, не атрымалася. Гэта работа новая, аб'ёмы вялікія - пад 20 млн т грузаў усіх відаў ад нафтапрадуктаў да дрэваапрацоўкі. Цяпер гэта сістэма адбудоўваецца. Задача, як сказаў Прэзідэнт (Беларусі. - Заўвага БЕЛТА), да канца года ўсё гэта мы павінны канчаткова ўрэгуляваць".

Асобна Дзмітрый Крутой згадаў аб развіцці паставак праз расійскія парты. Пры гэтым размова ідзе аб выкарыстанні партовай інфраструктуры не толькі на паўночным захадзе Расіі (Бронка, Вялікі порт Санкт-Пецярбург), але і, напрыклад, у Мурманску, на поўдні. "Калідор Поўнач-Поўдзень, аб чым сёння шмат гаворыць Прэзідэнт Расіі, і наш лідар справядліва адзначыў, што марудна разгортваемся, марудна прапануем ініцыятывы ў рамках гэтага важнейшага калідора, які праз пяць гадоў бачыцца адным з самых асноўных у нашым рэгіёне", - заўважыў кіраўнік дыпмісіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі