ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 25 верасня 2022
Мінск Малавоблачна +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
01 жніўня 2022, 14:18

Крутой: Беларусь і Расія на ўзроўні ўрадаў абмяркоўваюць 14-15 праектаў па імпартазамяшчэнні

Фота з архіва
Фота з архіва

1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэма інтэнсіфікацыі імпартазамяшчэння з'яўляецца адной з важнейшых у беларуска-расійскім парадку дня. Аб гэтым расказаў журналістам Дзмітрый Крутой, які назначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі і па сумяшчальніцтве паўнамоцным прадстаўніком нашай краіны пры Эканамічным савеце СНД, спецыяльным прадстаўніком па пытаннях інтэграцыйнага супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы, ЕАЭС, СНД, Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пачалі мы з прамысловасці, 14-15 праектаў цяпер абмяркоўваюцца на ўзроўні ўрадаў, - сказаў ён. - Расійскім бокам ужо адобраны 7 прадпрыемстваў, па якіх складзены адпаведныя пашпарты".

"Прэзідэнт адзначыў, што пад гэта павінна быць тэрміновым чынам сфарміравана фінансавая схема супрацоўніцтва. Аб гэтым гаварылі на ўзроўні лідараў дзвюх краін", - расказаў Дзмітрый Крутой.

"Імпартазамяшчэнне - гэта асаблівы напрамак і кантроль за ім павінен быць асаблівым", - рэзюмаваў новы пасол.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі