ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 8 лютага 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
31 кастрычніка 2022, 14:06

Краіны СНД прынялі тарыфную палітыку чыгунак на перавозкі грузаў у 2023 годзе

Фота з архіва
Фота з архіва

31 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прынята тарыфная палітыка чыгунак краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў на перавозкі грузаў у міжнародных зносінах на 2023 год. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі.

На тарыфнай канферэнцыі чыгуначных адміністрацый - удзельніц тарыфнага пагаднення прынята тарыфная палітыка чыгунак дзяржаў - удзельніц СНД на перавозкі грузаў у міжнародных зносінах на 2023 фрахтовы год. Тарыфная палітыка распрацавана ў адпаведнасці з асноўнымі прынцыпамі канцэпцыі ўстанаўлення ўзгодненай тарыфнай палітыкі на чыгуначным транспарце дзяржаў - удзельніц Садружнасці, зацверджанай саветам кіраўнікоў дзяржаў СНД у кастрычніку 1996 года.

Функцыі кіравання справамі тарыфнай палітыкі ў 2023 годзе ўскладзены на чыгуначную адміністрацыю Казахстана.

Тарыфная палітыка СНД на 2023 год будзе размешчана на афіцыйным сайце ТАА "КТЖ - Грузавыя перавозкі" і афіцыйным сайце Беларускай чыгункі (раздзел "Грузавыя перавозкі"). У тарыфную палітыку СНД таксама ўключаны базавыя тарыфныя ўмовы БЧ на 2023 год.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі