ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 17 жніўня 2022
Мінск Малавоблачна +26°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 чэрвеня 2022, 17:13

Карацееў: беларускай эканоміцы ўдалося справіцца з выклікамі, трэнд на запаволенне будзе пераламаны

Кірыл Карацееў. Фота з архіва
Кірыл Карацееў. Фота з архіва

27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускай эканоміцы ўдалося справіцца з выклікамі, трэнд на запаволенне будзе пераламаны. Такую думку выказаў сёння журналістам першы намеснік генеральнага дырэктара СЗАТ "Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка "Вялікі камень" Кірыл Карацееў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Па выніках пяці месяцаў адзначаецца невялікае запаволенне тэмпаў росту эканомікі - на 3,4 працэнта. Але ва ўмовах санкцыйнага націску, знешніх шокаў сакавіка - красавіка, гэта лічба на самай справе дастаткова пазітыўная, таму што эканоміцы ўдалося справіцца з такім сур'ёзным выклікам. І страты пры гэтым мінімальныя як для прадпрыемстваў, так і для галін у цэлым. І гэта з улікам таго, што даводзілася літаральна цалкам перабудоўваць работу: парушыліся ланцужкі забеспячэння, вытворчыя пастаўкі, плацяжы, трэба было вырашаць пытанні лагістыкі. Можна ўжо гаварыць аб тым, што асноўныя напрамкі новай эканомікі прадпрыемстваў сфарміраваны, яны разумеюць, як і з кім працаваць. Трэнд на запаволенне ў другім паўгоддзі павінен быць пераламаны", - сказаў Кірыл Карацееў.

Эксперт назваў некалькі кропак росту эканомікі. "Вядома, гэта ў першую чаргу тыя меры, якія выпрацоўвае ўрад, эканамічны штаб. Трэба сказаць, нашы прадпрыемствы таксама ўдзельнічаюць у гэтай рабоце. Другі напрамак - гэта ўсё большае на бягучы момант узаемадзеянне з РФ. Пастаянна прыязджаюць дэлегацыі рэгіянальнага і ўрадавага ўзроўню, прадстаўнікі прадпрыемстваў. Літаральна год таму такой кааперацыі і такой цікавасці не было. Гэта ўсё прынясе вынік. Думаю, з восені нейкія новыя праекты будуць", - лічыць ён.

Яшчэ адзін важны напрамак - азіяцкі, у першую чаргу ўзаемадзеянне з Кітаем. "Аднаўляюцца прамыя авіязносіны з Пекінам. Вядома, гэта плюс, таму што дазваляе аднавіць прамыя дзелавыя кантакты. Акрамя таго, на пляцоўцы парка прапрацоўваем з Кітаем выхад на вядомыя маркетплейсы з аўдыторыяй 0,5 млрд чалавек. Прамы выхад нашых вытворцаў спажывецкіх тавараў на гэты рынак - гэта таксама адзін з укладаў у аднаўленне эканамічнага росту", - падкрэсліў Кірыл Карацееў.

На думку эксперта, у бягучай сітуацыі чакаецца запаволенне прытоку трансгранічных інвестыцый, але гэту тэндэнцыю будзе перакрываць трэнд на імпартазамяшчэнне. "Мы ў індустрыяльным парку бачым да гэтага напрамку вялікую цікавасць - прыходзіць бізнес з Беларусі і суседніх краін з ідэямі ў розных напрамках гаспадарання, напрыклад, тонкая хімія, фармацэўтыка", - звярнуў увагу ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі