ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 25 верасня 2022
Мінск Малавоблачна +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 ліпеня 2022, 12:57

Каранкевіч: імпартазамяшчэнне з'яўляецца важным прыярытэтам для арганізацый энергасістэмы

Фота Мінэнерга
Фота Мінэнерга

22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Імпартазамяшчэнне з'яўляецца важным прыярытэтам для арганізацый энергасістэмы. Аб гэтым заявіў сёння міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч на пасяджэнні калегіі Міністэрства па выніках работы галіны ў студзені - маі бягучага года, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Мінэнерга.

"Мы павінны аператыўна рэагаваць на знешнія фактары, прымаць комплексныя меры для забеспячэння ўстойлівай работы нашых прадпрыемстваў, - адзначыў Віктар Каранкевіч. - Пры гэтым асаблівая ўвага сёння ўдзяляецца пытанням імпартазамяшчэння - гэта важны прыярытэт для арганізацый галіны. Трэба дэталёва прааналізаваць, як арганізавана гэта работа, наколькі эфектыўна выконваюцца задачы - ад пашырэння спектра выпускаемай прадукцыі да стварэння новых вытворчасцей".

Ад таго, наколькі эфектыўна спрацуюць арганізацыі ў бягучым годзе, які зачын будзе створаны, шмат у чым залежыць развіццё галіны ў наступныя гады, дадаў міністр. Пры гэтым ён нагадаў аб ключавых задачах, абазначаных кіраўніком дзяржавы ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, у тым ліку для энергакомплексу. "Гэтыя задачы павінны быць безумоўна выкананы", - падкрэсліў ён.

На пасяджэнні калегіі разгледжаны таксама вынікі вытворча-гаспадарчай дзейнасці арганізацый тарфяной прамысловасці, абмеркаваны пытанні ўключэння мясцовых відаў паліва ў паліўна-энергетычны баланс, а таксама перспектывы развіцця сыравіннай базы для тарфяных вытворчасцей.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі