ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 27 студзеня 2023
Мінск -2°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 лістапада 2022, 16:17

Канцэпцыю фарміравання біржавога рынку тавараў у ЕАЭС плануюць зацвердзіць да сярэдзіны 2023 года

Фота eurasiancommission.org
Фота eurasiancommission.org

16 лістапада, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Канцэпцыю фарміравання агульнага біржавога рынку тавараў у Еўразійскім эканамічным саюзе плануецца зацвердзіць да сярэдзіны 2023 года. Аб гэтым паведаміла сёння на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік Еўразійскай эканамічнай камісіі Ія Малкіна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"1 снежня пройдзе пасяджэнне рабочай групы па фарміраванні агульнага біржавога рынку тавараў ЕАЭС з удзелам прадстаўнікоў упаўнаважаных органаў, біржаў і вытворцаў біржавых тавараў дзяржаў саюза. Камісія прадставіць канцэпцыю фарміравання агульнага біржавога рынку тавараў у ЕАЭС, якую плануецца зацвердзіць да сярэдзіны 2023 года", - сказала Ія Малкіна.

Яна таксама нагадала, што ў верасні Калегія ЕЭК адобрыла даклад аб прапановах па фарміраванні агульнага біржавога рынку тавараў у ЕАЭС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі