ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 17 жніўня 2022
Мінск Ясна +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 чэрвеня 2022, 16:24

Камісія па эканамічных пытаннях дала ацэнку рынку каштоўных папер у СНД

Фота з архіва
Фота з архіва

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарговае пасяджэнне Камісіі па эканамічных пытаннях, у ходзе якога разгледжаны пытанні эканамічнага супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД, адбылося 22 чэрвеня ў Маскве. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дэпартаменце эканамічнага супрацоўніцтва Выканаўчага камітэта СНД.

На пасяджэнні разгледжаны праекты Канцэпцыі лічбавай трансфармацыі галін хімічнага комплексу дзяржаў - удзельніц СНД і Плана першачарговых мерапрыемстваў па яе рэалізацыі, падрыхтаваныя Выканаўчым камітэтам СНД сумесна з базавай арганізацыяй Расійскім хіміка-тэхналагічным універсітэтам імя Д.І. Мендзялеева ў развіццё Канцэпцыі супрацоўніцтва дзяржаў СНД у галіне хімічнай прамысловасці, зацверджанай рашэннем Савета кіраўнікоў урадаў СНД ад 7 чэрвеня 2016 года. Згодна з канцэпцыяй асноўнымі задачамі ўзаемадзеяння дзяржаў СНД у названай сферы з'яўляюцца: фарміраванне агульнага бачання лічбавай трансфармацыі хімічнага комплексу; пашырэнне ўзаемавыгадных кааперацыйных сувязей; стварэнне, развіццё і прымяненне ў хімічнай прамысловасці лічбавых платформ. Планам прадугледжаны мерапрыемствы па развіцці міждзяржаўнага ўзаемадзеяння па стварэнні адзінай нарматыўнай прававой прасторы і стандартаў, па пабудове на міжгаліновым узроўні сістэмы кіравання, каардынацыі і маніторынгу лічбавай трансфармацыі галін хімічнага комплексу.

Акрамя таго, у ходзе пасяджэння абмеркаваны праект плана сумесных дзеянняў дзяржаў Садружнасці па процідзеянні ўстойлівасці да процімікробных прэпаратаў, а таксама прапанавана для разгляду справаздача аб базавай арганізацыі ацэнкі тэхналогій аховы здароўя, кантролю якасці і фінансавання медыцынскай дапамогі дзяржаў Садружнасці.

На пасяджэнні адобраны праект палажэння аб парадку акрэдытацыі і ўмовах удзелу юрыдычных і фізічных асоб у Міждзяржаўнай праграме інавацыйнага супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД на перыяд да 2030 года. Дакумент вызначае прававы статус юрыдычных і фізічных асоб у якасці партнёраў праграмы, іх паўнамоцтвы, абавязкі і адказнасць, парадак іх акрэдытацыі, мэтай якой з'яўляецца праверка прафесійнага ўзроўню юрыдычных і фізічных асоб, якія жадаюць стаць партнёрамі праграмы, паўнаты і сапраўднасці дакументаў, пададзеных на акрэдытацыю, а таксама праверка выканання юрыдычнай або фізічнай асобай патрабаванняў дзеючага заканадаўства краіны месцазнаходжання пры ажыццяўленні сваёй дзейнасці.

У ходзе пасяджэння разгледжаны праект палажэння аб аператару міждзяржаўнай праграмы інавацыйнага супрацоўніцтва дзяржаў СНД на перыяд да 2030 года. Дакумент вызначае ролю аператара праграмы ў кіраванні працэсам яе рэалізацыі, каардынацыі працэсаў выканання праектаў, ініцыятыў і мерапрыемстваў праграмы. У праекце палажэння абазначаны мэты і задачы аператара праграмы, якія звязаны з неабходнасцю паглыблення ўзаемадзеяння бізнесу і навукі, камерцыялізацыі інавацый, іх прасоўвання на знешнія рынкі, прыцягнення інвестыцый не толькі з дзяржаў - удзельніц СНД, але і трэціх краін у інавацыйныя праекты і прадпрыемствы.

Увазе членаў камісіі прадстаўлены інфармацыя аб рэалізацыі ў 2021 годзе мерапрыемстваў па прадаўжэнні ў 2020-2024 гадах пошуку ваеннаслужачых, без весткі прапаўшых у перыяд вайны ў Афганістане ў 1979-1989 гадах, пошуку месцаў пахаванняў, эксгумацыі, ідэнтыфікацыі астанкаў і перапахаванняў іх на Радзіме, а таксама інфармацыя аб рэалізацыі ў 2021 годзе мерапрыемстваў па рэалізацыі Міждзяржаўнай праграмы павышэння якасці жыцця ветэранаў войнаў - удзельнікаў лакальных канфліктаў і членаў іх сем'яў у дзяржавах - удзельніцах СНД на 2021-2025 гады.

Акрамя таго, прадстаўлены агляд фітасанітарнага маніторынгу саранчовых шкоднікаў у дзяржавах СНД. Фітасанітарная абстаноўка па саранчовых шкодніках у 2021 годзе на тэрыторыях дзяржаў СНД была даволі напружанай. У шэрагу рэгіёнаў у бягучым годзе чакаецца павелічэнне колькасці шкоднікаў на палях. Падрыхтаваны агляд дасць магчымасць ацаніць сітуацыю і пры неабходнасці сінхранізаваць агульныя намаганні, накіраваныя на своечасовае процістаянне пагрозе, а таксама стане карысным інструментам для сельскагаспадарчых таваравытворцаў і органаў дзяржаўнай улады.

Прадстаўлена інфармацыя аб стане рынку каштоўных папер у дзяржавах - удзельніцах СНД. У інфармацыі змяшчаліся вынікі бягучай дзейнасці дзяржаў СНД па развіцці заканадаўчай базы і рыначных механізмаў у сферы каштоўных папер, прыведзены даныя па складзе прафесійных удзельнікаў фондавага рынку, аб'ёмах таргоў фінансавымі інструментамі, рыначнай капіталізацыі і мерах прадухілення парушэнняў у названай сферы. Прадстаўленыя даныя сведчаць, што прымяняемыя цяпер дзяржавамі - удзельніцамі СНД меры рэгулявання і нагляду фінансавых рынкаў накіраваны на ўдасканаленне дзейнасці фінансавых арганізацый, забеспячэнне адказнасці за вынікі іх дзейнасці, арганізацыю комплекснага падыходу да забеспячэння абароны інтарэсаў спажыўцоў фінансавых паслуг, укараненне сучасных тэхналогій на фінансавым рынку.

У ходзе пасяджэння разгледжана таксама пытанне аб наданні статусу цэнтраў камерцыялізацыі інавацый дзяржаў - удзельніц Міждзяржаўнай праграмы інавацыйнага супрацоўніцтва краін Садружнасці на перыяд да 2030 года дзяржаўнай некамерцыйнай арганізацыі "Нацыянальны цэнтр інавацый і прадпрымальніцтва" (Рэспубліка Арменія) і Рэспубліканскаму цэнтру трансферу тэхналогій Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Асноўнай задачай цэнтраў камерцыялізацыі з'яўляецца прадастаўленне пасрэдніцкіх паслуг на рынку трансферу тэхналогій распрацоўшчыкам і ўладальнікам тэхналогій, аказанне садзейнічання ў распрацоўцы праектаў камерцыялізацыі тэхналогій, што знаходзяцца на розных стадыях развіцця.

Акрамя таго, у рамках пасяджэння быў адобраны праект парадку дня 95-га пасяджэння Эканамічнага савета Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Наступнае пасяджэнне Камісіі запланавана на 20 ліпеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі