ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 25 верасня 2022
Мінск Малавоблачна +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 ліпеня 2022, 09:01

Камбайны "Гомсельмаша" папоўняць аўтапарк іркуцкіх аграрыяў

Фота прэс-службы ААТ "Гомсельмаш"
Фота прэс-службы ААТ "Гомсельмаш"

26 ліпеня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Камбайны "Гомсельмаша" папоўняць аўтапарк аграрыяў Іркуцкай вобласці, паведамілі БЕЛТА на прадпрыемстве.

Прадстаўнікі ААТ "Гомсельмаш" наведалі аграсвята "Дзень поля" ў Чарамхоўскім раёне Іркуцкай вобласці. Тут вытворцы прадэманстравалі магчымасці збожжаўборачнага камбайна беларуска-расійскай вытворчасці GS812.

На сустрэчы прайшлі перагаворы з кіраўніцтвам Іркуцкай вобласці. Размова ішла аб праграме абнаўлення тэхнікі і абсталявання, што прадугледжвае кампенсаванне затрат на выплату лізінгавых плацяжоў. "Важна павысіць даступнасць набыцця тэхнікі і абсталявання для ўсіх аграрыяў. Аб'ём падтрымкі па выплаце лізінгавых плацяжоў павялічаны на 70 працэнтаў за кошт сродкаў абласнога бюджэту", - расказаў губернатар Іркуцкай вобласці Ігар Кобзеў. У рэгіёне спадзяюцца, што новая праграма станоўча паўплывае на развіццё аграсектара.

Як паведамлялася, раней на ІХ Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве, якое прадугледжвае пастаўкі камбайнаў Gomselmash у Іркуцкую вобласць.

На прадпрыемстве ўдакладнілі, што першы камбайн Gomselmash GS5A будзе адпраўлены ў бліжэйшы час. Таксама ёсць дамоўленасць аб адгрузцы ў перыяд міжсезоння першага ў рэгіёне збожжаўборачнага камбайна Gomselmash GS3219. Прадстаўнікі ГД "Гомсельмаш-Сібір" забяспечаць перадпрадажную падрыхтоўку, сэрвіснае абслугоўванне тэхнікі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі