Сцяг Чацвер, 23 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 лютага 2024, 09:23

Каля 3,5 тыс. новых рабочых месцаў плануюць забяспечыць у "Вялікім камені" ў гэтым годзе 

Фота з архіва
Фота з архіва
20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У "Вялікім камені" ў гэтым годзе плануецца забяспечыць каля 3,5 тыс. рабочых месцаў. Аб гэтым расказаў кіраўнік адміністрацыі індустрыяльнага парка Аляксандр Ярашэнка ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

Паводле слоў Аляксандра Ярашэнкі, у планах развіцця на гэты год - далейшы прырост магчымасцей. "Плануем прырасці і каля 3,5 тыс. рабочых месцаў забяспечыць. Гэта высокатэхналагічныя, інавацыйныя рабочыя месцы, новыя прафесіі, новыя магчымасці", - падкрэсліў ён.

Кіраўнік адміністрацыі таксама абазначыў мэты ў інвестыцыйным сегменце. "Стаіць задача, і мы рухаемся да яе, - забяспечыць агульны аб’ём прыцягнення інвестыцый у парк амаль $1 млрд. Цяпер падышлі да лічбы больш як $877 млн", - дадаў Аляксандр Ярашэнка.

З пачатку года ў індустрыяльным парку падтрымліваюць дынаміку, набраную ў 2023 годзе, які склаўся даволі паспяхова. "За месяц з нечым зарэгістравалі восем рэзідэнтаў", - адзначыў кіраўнік адміністрацыі парка. Усяго ў "Вялікім камені" працуюць 127 рэзідэнтаў.-0- 
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі