Сцяг Аўторак, 21 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 красавіка 2024, 12:12

Каля 10 гарадоў-пабрацімаў прымуць удзел у эканамічным форуме ў Оршы

Фота з архіва
Фота з архіва
18 красавіка, Віцебск /Алеся Пушнякова - БЕЛТА/. У Оршы з 24 па 27 красавіка пройдуць XII Міжнародны эканамічны форум і ХІІІ Рэспубліканская ўніверсальная выстаўка-кірмаш "Аршанскія традыцыі". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Аршанскім райвыканкаме.

"У эканамічным форуме будуць прымаць удзел гарады-пабрацімы з Расіі, Кітая. Яны будуць як прысутнічаць асабіста, так і выходзіць на сувязь анлайн. Адной з галоўных тэм форуму стане лічбавізацыя, нашы партнёры падзеляцца вопытам у гэтай галіне. Гэта будзе ўкараненне лічбавых тэхналогій не толькі ў эканоміцы, але і ў сацыяльнай сферы - медыцыне, адукацыі, турызме і іншых напрамках. Цяпер дэлегацыя нашай гімназіі нумар 2, у якой акрамя педагогаў ёсць і вучні, знаходзіцца ў кітайскім горадзе-пабраціме Цындаа. Там яны наведваюць эксперыментальную школу, дзе абменьваюць вопытам, як наладжаны навучальны і выхаваўчы працэс. У час эканамічнага форуму аршанская дэлегацыя таксама выйдзе на сувязь анлайн, каб падзяліцца ўражаннямі", - расказаў дырэктар Аршанскага філіяла Віцебскага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Ігар Касоўскі.

Удзельнікі эканамічнага форуму ўдзеляць увагу і тэме "Інвестыцыі, інавацыі і міжнароднае супрацоўніцтва". Таксама на форуме будуць абмяркоўваць актуальныя пытанні дзейнасці кампаній, з дакладамі выступяць спецыялісты розных сфер эканомікі. Прадпрыемствы і арганізацыі, зацікаўленыя ў супрацоўніцтве з патэнцыяльнымі партнёрамі, прэзентуюць сваю прадукцыю і эканамічны патэнцыял. Прамысловыя прадпрыемствы будуць прадстаўлены на выставе "ПрамАгра".

Для моладзі прадугледжаны інтэрактыўныя мерапрыемствы - трэнінг "Генерацыя бізнес-ідэі" і бізнес-гульня. Традыцыйна будуць праходзіць кірмашы вакансій для школьнікаў і навучэнскай моладзі. Акрамя таго, спартыўны складнік форуму аб'яднае ўсе пакаленні як у традыцыйных, так і новых відах спорту, у тым ліку лічбавых, напрыклад, у кіберспорце.

Ігар Касоўскі расказаў, што на ХІІІ Рэспубліканскай універсальнай выстаўцы-кірмашы "Аршанскія традыцыі" свае тавары прадставяць больш за 50 экспанентаў. Па традыцыі большы блок адводзіцца аршанскім вытворцам, якія выпускаюць прадукты харчавання, адзенне і іншую прадукцыю, ужо знаёмую спажыўцам высокай якасцю.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі