ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 1 снежня 2021
Мінск -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 кастрычніка 2021, 12:56

"Калійны шторм": еўрапейцы спалохаліся застацца без угнаенняў з Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Санкцыі супраць "Беларуськалія", аднаго з буйнейшых у свеце экспарцёраў угнаенняў, выклікалі сур'ёзныя праблемы ў еўрапейскіх аграрыяў. Менавіта яны нехаця становяцца ахвярамі санкцый, паведамляе аналітычны партал RuBaltic.Ru.

Як вядома, у чэрвені гэтага года ЕС увёў санкцыі супраць беларускіх угнаенняў з колькасцю калію меншай за 40 працэнтаў і большай за 62 працэнты. Аднак асноўныя экспартныя прадукты "Беларуськалія" знаходзяцца ў дыяпазоне 40-62 працэнты. Такім чынам, на іх абмежаванні не распаўсюджваюцца, як і на любыя кантракты з беларускім пастаўшчыком, якія былі заключаны да ўвядзення санкцый.

Еўрасаюз нанёс па "Беларуськаліі" зусім не той удар, на які разлічвалі праціўнікі Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Магчыма, страх перад дэстабілізацыяй харчовага рынку аказаўся мацнейшым, чым жаданне пакараць беларускія ўлады, адзначае RuBaltic.Ru.

На долю Беларусі прыпадае прыкладна 20 працэнтаў сусветнага экспарту калійных угнаенняў. Нават мяккія санкцыі супраць гэтага сектара прывядуць да значнага ажыятажу і паўсюднага росту цэн на ўгнаенні. Вырастуць выдаткі фермераў і буйных аграхолдынгаў - пачнуць расці цэны на прадукты харчавання. Прычым не выключана, што гэта адбудзецца ў самы нязручны момант. Напрыклад, у час чарговай хвалі пандэміі каранавіруса.

Глабальны рынак калійных угнаенняў наогул вельмі адчувальны. Каб зразумець гэта, дастаткова ўспомніць падзеі 2018 года, калі на адным з руднікоў "Беларуськалія" адбылася аварыя. "Навіна, якая прыйшла з беларускага МНС познім пятнічным вечарам, была сумнай: у салігорскай шахце на глыбіні большай за паўкіламетра адбылося абрушэнне, засталіся пад заваламі двое рабочых, - пісаў Bloomberg. - На процілеглым канцы зямнога шара рэакцыя на загалоўкі ў СМІ была хуткай і драматычнай. У Нью-Ёрку і Таронта падскочылі ў цане акцыі буйнейшых калійных прадпрыемстваў. Прычынай сталі апасенні, што надзвычайнае здарэнне можа выклікаць скарачэнне аб'ёмаў вытворчасці ў свеце. Гэты выпадак, які адбыўся 9 сакавіка, ярка паказвае, што праз дзесяцігоддзі перавытворчасці гэты рынак раптам зноў стаў нервовым у дачыненні да магчымых перабояў у пастаўках".

Сёння можна з упэўненасцю сказаць, што для ўдару па "Беларуськаліі" Захад выбраў самы нязручны час. Сусветны рынак угнаенняў і без таго штарміць.

Вытворцы азотазмяшчальных рэчываў масава закрываюцца і скарачаюць вытворчасць з-за рэкордна высокіх цэн на газ - у цяперашніх умовах гэты бізнес прыносіць адны страты.

Па Злучаных Штатах у жніўні - верасні прайшоў ураган "Іда". Гэта прывяло да часовага закрыцця комплексу CF Industries ў Луізіяне, які аб'ядноўвае заводы па вытворчасці аміяку і мачавіны. І без таго высокія цэны на азотныя ўгнаенні падскочылі яшчэ мацней.

Тым часам улады Кітая забаранілі экспарт фасфатаў з краіны да пачатку 2022 года. Іх мэта - забяспечыць пажыўнымі сумесямі айчынных спажыўцоў.

"Цэны на ўгнаенні моцна выраслі за апошні час, і больш чым магчыма, што кітайскія вытворцы будуць садзейнічаць захаванню гэтай тэндэнцыі. Фермерам лепш ужо цяпер задумацца над набыццём угнаенняў для ўраджаю 2022 года, паколькі цэны на тавар будуць толькі расці", - папярэджвае спецыяліст па палявых культурах з Michigan Farm Bureau Тэрэза Сісунг.

Цэны на ўгнаенні стабільна раслі на працягу ўсяго 2021 года, але за апошні месяц яны зрабілі неверагодны скачок. Гэта наглядна дэманструе свежая публікацыя кампаніі DTN, якая аналізуе інфармацыю аб надвор'і, сельскай гаспадарцы, энергетыцы і таварных рынках у рэжыме рэальнага часу.Найбольш імкліва даражэе карбамід - за тыдзень ён прыбавіў у цане 26 працэнтаў. Для даведкі: DTN лічыць значным любое змяненне цаны на 5 працэнтаў або больш.

"Пры сярэдняй цане $719 за тону карбамід на $147 за тону даражэйшы, чым у сярэдзіне верасня. Апошні раз ён каштаваў больш за $700 за тону з красавіка па чэрвень 2012 года", - піша DTN.

Калі гаварыць аб каліі, то яго сярэдняя рознічная цана складае $710 за тону - гэта на 19 працэнтаў (або на $112) даражэй, чым у мінулым месяцы. Або ў два-тры разы даражэй, чым у пачатку года. Такіх высокіх цэн на калійныя ўгнаенні рынак не бачыў больш за 12 гадоў.

Гэты ланцужок навін арганічна дапаўняе заметка Bloomberg, у якой гаворыцца аб жаданні Бельгіі змякчыць санкцыі супраць калійнай прамысловасці Беларусі. Прычым выданне адзначае, што ідэю брусельскіх дыпламатаў падтрымлівае больш як адна краіна ЕС.

Яно і зразумела: еўрапейскія сельгасвытворцы знаходзяцца ў складаных умовах. Угнаенняў не хапае, цэны кусаюцца. Істотнае падаражэнне прадуктаў харчавання - гэта самае бяскрыўднае, што можа пагражаць Еўропе ў бліжэйшыя некалькі месяцаў. І на фоне аб'ектыўных цяжкасцей, з якімі сутыкаюцца аграрыі, Еўрасаюз падкідвае ім яшчэ адну дылему ў выглядзе санкцый супраць "Беларуськалія".

Для Беларусі з увядзеннем санкцый нічога страшнага не адбылося. "Выпадаючыя" аб'ёмы беларускіх угнаенняў з задавальненнем набудуць кітайскія, індыйскія, бразільскія фермеры. Але дзе Еўропа знойдзе альтэрнатыўных пастаўшчыкоў?

Бельгійскія дыпламаты адзначаюць, што разрыў супрацоўніцтва з "Беларуськаліем" прадугледжвае вялікія выдаткі для яго кліентаў. Да таго ж дзе гарантыі, што па завышаных цэнах яны атрымаюць прадукцыю супастаўнай якасці?

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей невыпадкова гаварыў аб наступствах неабдуманай санкцыйнай палітыкі. Вынікі гэтай палітыкі, мяркуючы па ўсім, пажынаюць ужо асобныя еўрапейскія кампаніі. "Па-першае, у пройгрышы застануцца самі еўрапейскія аграрыі, якіх прымушаюць адмаўляцца ад надзейнага пастаўшчыка угнаенняў. Па-другое, пацерпяць радавыя жыхары краін ЕС. За іх кошт будзе аплачана гэта заведама пройгрышная спроба ўтапіць рыбу ў вадзе", - рэзюмуе RuBaltic.Ru.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі