ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 3 снежня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -7°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 ліпеня 2022, 13:14

"Каб нашы краіны былі эканамічна магутнымі". Махонін расказаў аб перспектывах супрацоўніцтва з Беларуссю

Дзмітрый Махонін
Дзмітрый Махонін

28 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Губернатар Пермскага края Дзмітрый Махонін, адказваючы на пытанні журналістаў пасля сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, расказаў аб перспектывах двухбаковага супрацоўніцтва, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле яго слоў, Беларусь і Пермскі край маюць "даволі нядрэнны тавараабарот", каля 300 прадпрыемстваў рэгіёна пастаўляюць сваю прадукцыю рэспубліцы, а 220 беларускіх вытворцаў адпраўляюць тавары ў Пермскі край. "Але гэтага недастаткова. Ёсць у нас перспектывы па машынабудаванні, у прыватнасці па вытворчасці абсталявання для калійных шахт. Цяпер ужо вытворчасць беларускай кампаніі "Ніва" размяшчаецца ў Пермскім краі. Наша задача - стварыць сэрвісныя цэнтры, каб спрасціць працэдуру паставак і эксплуатацыі абсталявання", - адзначыў кіраўнік рэгіёна. Паводле яго слоў, будуць развівацца ўжо існуючыя кантакты з "АМКАДОРам", МАЗам, МТЗ.

Ён таксама згадаў аб прапанове па лакалізацыі вытворчасці беларускага ліфтавага абсталявання, аб супрацоўніцтве ў калійнай і нафтаперапрацоўчай галінах. "Вельмі важна цяпер па лініі міністэрстваў і ведамстваў рэгіёна і рэспублікі гэта ўсё замацаваць, пакласці гэтыя дамоўленасці на паперу і ў далейшым рэалізоўваць", - сказаў ён.

Кантакты па эканамічнай тэматыцы прадоўжацца ў час Пермскага інжынернага форуму, які пройдзе ў пачатку снежня гэтага года і на які запрошана беларуская дэлегацыя.

Акрамя таго, губернатар лічыць мэтазгодным арганізацыю прамога рэйса паміж Пермю і Мінскам, што пасадзейнічае раскрыццю турыстычнага патэнцыялу.

"Ёсць над чым працаваць. Самае галоўнае - у нас ёсць жаданне пры сённяшніх эканамічных рэаліях зрабіць так, каб нашы краіны былі эканамічна магутнымі", - падкрэсліў Дзмітрый Махонін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі