
28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Яшчэ два торфазаводы Беларусі акрэдытаваны для паставак торфу ў Кітай. Аб гэтым сказаў намеснік генеральнага дырэктара ДВА "Белпалівагаз" Валерый Кавалёў на нарадзе па пытаннях развіцця тарфяной галіны, якая прайшла 28 кастрычніка ў Косаве з удзелам міністра энергетыкі Віктара Каранкевіча. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-лужбе Мінэнерга.
"Акрэдытацыю на пастаўкі ў Кітай атрымалі заводы "Глінка" і "Віцебскторф", - удакладніў Валерый Кавалёў. Ён нагадаў, што ў верасні першы чыгуначны састаў з торфам адпраўлены ў Кітай заводам "Туршоўка". "Гэты састаў ужо дайшоў да Пекіна, разгружаны, прадукцыя накіравана спажыўцам. Усяго нашы кітайскія партнёры плануюць закупіць шэсць эшалонаў з беларускім торфам", - дадаў ён.
Акрэдытацыя на пастаўкі ў Кітай яшчэ двух беларускіх торфазаводаў дасць магчымасць пашырыць магчымасці па нарошчванні экспарту торфу на знешнія рынкі.-0-