ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 9 жніўня 2022
Мінск Малавоблачна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 чэрвеня 2022, 10:22

Ярашэвіч: дыверсіфікацыя гандлю, пераарыентацыя лагістыкі захавалі дадатнае сальда па таварах і паслугах

Фота з архіва
Фота з архіва

14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дыверсіфікацыя гандлю і пераарыентацыя лагістычных схем далі магчымасць захаваць рэкорднае значэнне дадатнага сальда па таварах і паслугах. Аб гэтым заявіў намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Ярашэвіч, каменціруючы вынікі знешняга гандлю за студзень-красавік 2022 года, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.

Паводле слоў Дзмітрыя Ярашэвіча, эфектыўныя рашэнні менеджменту прадпрыемстваў па дыверсіфікацыі гандлю і пераарыентацыі лагістычных схем далі магчымасць захаваць рэкорднае значэнне дадатнага сальда па таварах і паслугах.

"За чатыры месяцы гэтага года экспарт перавысіў імпарт на $1,3 млрд. Гэта максімальнае значэнне за апошнія 9 гадоў. Безумоўна, санкцыйны націск запаволіў дынаміку знешняга гандлю. Аднак калі параўноўваць дасягнутыя вынікі з паказчыкамі 2020 года, калі Беларусь практычна не адчувала дыскрымінацыйных аднабаковых абмежаванняў, то мы бачым значны прагрэс. Экспарт тавараў і паслуг узрос практычна ў 1,3 раза, імпарт - у 1,2, сальда - фактычна патроілася", - сказаў намеснік міністра эканомікі.

Ён адзначыў, што захаванню дадатнай дынамікі ў бягучых умовах у першую чаргу будзе садзейнічаць рэалізацыю экспартных указаў кіраўніка дзяржавы нумар 466 і нумар 534. "З нефінансавых інструментаў асаблівую важнасць маюць скарачэнне часу, спрашчэнне парадку праходжання ўсіх мытных працэдур і прадаўжэнне работы па перанакіраванні таварных патокаў на рынкі дружалюбных краін. Тым самым мы акажам істотную падтрымку нашай транспартнай сферы, што вельмі важна для адкрытай беларускай эканомікі", - падкрэсліў Дзмітрый Ярашэвіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі