ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 3 кастрычніка 2022
Мінск +5°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
01 жніўня 2022, 17:34

Як падтрымліваюць эканоміку, бізнес і насельніцтва ва ўмовах санкцый? Мінэканомікі аб ключавых мерах

Фота з архіва
Фота з архіва

1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства эканомікі Беларусі сабрала ў адным бюлетэні ўсе ключавыя меры падтрымкі эканомікі, бізнесу і насельніцтва ва ўмовах дзеяння санкцыйных абмежаванняў з боку недружалюбных дзяржаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ведамства.

"Бюлетэнь змяшчае асноўныя рашэнні, прынятыя на ўзроўні кіраўніка дзяржавы, Савета Міністраў і аператыўна-сітуацыйнага штаба пры ўрадзе. Меры сканцэнтраваны на пяці прыярытэтных і актуальных напрамках: падтрымка экспарту праз пашырэнне крэдытавання экспарцёраў і зніжэнне мытных пошлін для імпартных тавараў пры вытворчасці на экспарт, выбудоўванне новых транспартна-лагістычных ланцугоў, стымуляванне імпартазамяшчэння, лібералізацыя ўмоў гаспадарчай дзейнасці, устойлівасць рынку працы і сацыяльная абарона насельніцтва", - адзначылі ў прэс-службе.

Дзеянні ўрада накіраваны на вырашэнне дзвюх стратэгічных задач, пастаўленых кіраўніком дзяржавы: нівеліраваць уплыў санкцый на насельніцтва і забяспечыць стабільную работу прадпрыемстваў. У рабоце над мерамі падтрымкі задзейнічаны ўсе органы ўлады, дэпутаты, парламентарыі, прадстаўнікі бізнесу і навукі. Нарматыўныя прававыя акты і іншыя рашэнні фарміруюцца на падставе пастаяннага маніторынгу эканамічнай сітуацыі.

Сярод мер падтрымкі бізнесу - змяненні ў дзяржзакупках, захаванне памеру базавай арэнднай велічыні, перанос тэрміну па абавязковым выкарыстанні суб'ектамі гаспадарання касавага абсталявання, зніжэнне падатковай нагрузкі, прадаўжэнне тэрмінаў інвестыцыйных праектаў, прадастаўленне права не налічваць амартызацыю, адтэрміноўкі або растэрміноўкі за энергарэсурсы, мінімізацыя адміністрацыйнай нагрузкі і іншыя. Асобна прадугледжаны меры падтрымкі экспарцёраў. Ахова здароўя, транспарт, рэальны сектар эканомікі - усюды вызначаны свае падыходы. Прыняты меры і па абароне ўнутранага рынку, рэгуляванні цэн.

У цэнтры ўвагі і сацыяльная падтрымка. Тут прадугледжаны самыя розныя падыходы: ад прадастаўлення фізічным асобам адтэрміноўкі пагашэння крэдытаў, зніжэння тарыфаў на цеплавую і электрычную энергію да павелічэння ліміту бяспошліннага ўвозу пасылак.

"Эфектыўная рэалізацыя ўсяго комплексу сістэмных і кропкавых рашэнняў будзе садзейнічаць паляпшэнню макраэканамічнай дынамікі і аднаўленчаму росту ВУП у другім паўгоддзі 2022 года, забеспячэнню занятасці насельніцтва, павышэнню прадукцыйнасці працы і на гэтай аснове росту заработных плат", - падкрэслілі ў Мінэканомікі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі