Сцяг Серада, 17 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
02 лютага 2023, 12:53

Харытончык: візіт у Ніжагародскую вобласць умацуе прамысловы дыялог Беларусі і Расіі

2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Візіт дэлегацыі Міністэрства прамысловасці Беларусі ў Ніжагародскую вобласць будзе садзейнічаць умацаванню прамысловага дыялогу рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Упэўненасць у гэтым выказаў намеснік міністра Дзмітрый Харытончык, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Мінпрама.

Напярэдадні адбыўся рабочы візіт прэм'ер-міністра Беларусі Рамана Галоўчанкі ў Ніжні Ноўгарад. Удзел у ім прыняў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Крутой. Дзмітрый Харытончык узначаліў дэлегацыю Міністэрства прамысловасці. У яе склад увайшлі кіраўнікі флагманаў беларускага машынабудавання: "Інтэграл", МАЗ, БАТЭ, "БКМ-Холдынг", "Магілёўліфтмаш", "АМКАДОР", МТЗ, "Гомсельмаш" і інш.

ААТ "МТЗ" і Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчовых рэсурсаў Ніжагародскай вобласці падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве. Дакумент прадугледжвае супрацоўніцтва бакоў па вырашэнні задач забеспячэння арганізацый АПК Ніжагародскай вобласці сельгастэхнікай, запаснымі часткамі, паслугамі тэхнічнага сэрвісу. Акрамя таго, у ім замацавана развіццё ўсебаковага супрацоўніцтва, накіраванага на павышэнне эфектыўнасці і якасці матэрыяльных рэсурсаў для падрыхтоўкі спецыялістаў і правядзення навуковых даследаванняў сельгастэхнікі.

Дзмітрый Харытончык наведаў прамысловыя прадпрыемствы Ніжняга Ноўгарада - ПАТ "Завод "Чырвонае Сормава" і ТАА "УК "Група ГАЗ", а таксама прыняў удзел у цырымоніі ўрачыстага запуску трамвая "МіНіН" беларуска-расійскага сумеснага прадпрыемства "Ніжэкатранс". Варыянты эканамічнага супрацоўніцтва і перспектыўныя сумесныя праекты былі абмеркаваны на бізнес-форуме.

"Прадпрыемствы Міністэрства прамысловасці зацікаўлены ў развіцці супрацоўніцтва з расійскімі партнёрамі. Кааперацыйныя кантакты з ніжагародскімі кампаніямі маюць высокі патэнцыял. Упэўнены, пашыраючы сваё супрацоўніцтва і павышаючы канкурэнтаздольнасць, прадпрыемствы двух рэгіёнаў змогуць унесці свой уклад ва ўмацаванне тэхналагічнага суверэнітэту і эканамічнай бяспекі Беларусі і Расіі", - падкрэсліў намеснік міністра.

Двухбаковы гандаль прадпрыемстваў Міністэрства прамысловасці з Ніжагародскай вобласцю ў студзені - лістападзе мінулага года характарызуецца дадатнай дынамікай: тэмп росту тавараабароту прадпрыемстваў Мінпрама з гэтым расійскім рэгіёнам склаў 169,4 працэнта да ўзроўню аналагічнага перыяду 2021 года, экспарту - 161,2 працэнта, сальда дадатнае.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі