ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 29 лістапада 2022
Мінск -3°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 верасня 2022, 14:17

Губернатар: Мурманская вобласць павялічыць аб'ёмы закупкі беларускай тэхнікі

9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мурманская вобласць павялічыць аб'ёмы закупкі беларускай тэхнікі. Аб гэтым заявіў губернатар Мурманскай вобласці Андрэй Чыбіс на міжнародным форуме эканамічнага супрацоўніцтва да 955-годдзя Мінска, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь і Мурманскую вобласць звязваюць даўнія і вельмі цесныя кааперацыйныя сувязі. У нас вельмі трывалы фундамент узаемаадносін. У кар'ерах нашых горназдабыўных кампаній працуюць 300 БелАЗаў. 200 адзінак пасажырскага транспарту беларускай вытворчасці забяспечваюць камфортную перавозку жыхароў не толькі Мурманска, але і іншых гарадоў. Гэта трывалая аснова сёння дае новыя магчымасці", - сказаў Андрэй Чыбіс.

Ён адзначыў, што заходнія санкцыі ставяць перад Беларуссю і Расіяй дадатковыя выклікі. "Але мы, вырашаючы гэтыя задачы, становімся яшчэ больш моцнымі і адзінымі і дасягаем новых вынікаў ва ўзаемадзеянні", - адзначыў губернатар.

Учора кіраўнік расійскага рэгіёна сустрэўся з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, прэм'ер-міністрам Раманам Галоўчанкам, віцэ-прэм'ерамі і міністрамі. "Мы пераходзім на зусім іншы ўзровень супрацоўніцтва. Наш флагманскі сумесны праект - перавалка беларускіх экспартных грузаў праз парты Мурманскай вобласці. Гэта новая вяха для нашых узаемаадносін. Акрамя таго, мы кратна павялічым аб'ёмы набываемых адзінак тэхнікі з беларускіх прадпрыемстваў", - падкрэсліў Андрэй Чыбіс.

У Мурманскай вобласці плануецца пабудаваць металургічны завод. Як праінфармаваў губернатар, да гэтай работы прыцягнуты беларускія падрадчыкі. "Гэта даказвае і вашы кампетэнцыі, і наш давер да беларускіх калег", - дадаў ён.

Міжнародны форум эканамічнага супрацоўніцтва праходзіць сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Ён прымеркаваны да 955-годдзя беларускай сталіцы. Таксама каля Нацыянальнай бібліятэкі адкрылася выстава прамысловага сектара Мінска. На ёй прадстаўлена тэхніка МТЗ, МАЗа, Амкадора, "Белкамунмаша".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі