Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 студзеня 2024, 17:00

ГЭС Беларусі ў 2023 годзе выпрацавалі больш за 300 млн кВт.гадз 

26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гідраэлектрастанцыі Беларусі ў 2023 годзе выпрацавалі больш за 300 млн кВт.гадз электраэнергіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэнерга.

"Гэтыя аб’ёмы далі магчымасць замясціць 32,6 млн куб.м прыроднага газу. Усяго ж у краіне 53 гідраэлектрастанцыі сумарнай магутнасцю каля 96 МВТ. Буйнейшыя – Віцебская і Полацкая ГЭС", - расказалі ў Мінэнерга.

Як адзначыла намеснік міністра энергетыкі Вольга Пруднікава, у цэлым магутнасць аб’ектаў аднаўляльных крыніц энергіі ў краіне складае 608 МВт. Акрамя гідраэлектрастанцый працуюць ветраўстаноўкі, выкарыстоўваецца энергія сонца, функцыянуюць біягазавыя комплексы. Сумарная выпрацоўка электраэнергіі гэтымі крыніцамі за мінулы год – 1,2 млрд кВт.гадз.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі