ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 8 жніўня 2022
Мінск Ясна +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 чэрвеня 2022, 16:10

Гендырэктар ММЗ: удзел у конкурсах дае магчымасць намячаць планы па паляпшэнні работы прадпрыемства

Аляксандр Рагожнік
Аляксандр Рагожнік

15 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Удзел у конкурсах у галіне якасці дае магчымасць ацэньваць узровень развіцця менеджменту арганізацыі, параўноўваць сябе з лепшымі і намячаць планы па паляпшэнні дзейнасці. Аб гэтым сказаў карэспандэнту БЕЛТА генеральны дырэктар Мінскага маторнага завода Аляксандр Рагожнік пасля цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў конкурсу на саісканне прэміі ўрада за дасягненні ў галіне якасці ў 2021 годзе.

Мінскі маторны завод атрымаў перамогу ў конкурсе на саісканне прэміі ўрада за дасягненні ў галіне якасці 2021 года. Аляксандру Рагожніку ўручаны дыплом лаўрэата прэміі і яе сімвал, якія даюць права ММЗ выкарыстоўваць эмблему прэміі на сваёй прадукцыі на працягу трох гадоў. Акрамя таго, ММЗ удастоены спецыяльнай узнагароды ў намінацыі "Лідарства" за істотны ўклад кіраўніцтва ў дасягненне ўстойлівага поспеху арганізацыі.

"Устойлівае развіццё нашага прадпрыемства пацверджана высокай дзяржаўнай узнагародай. Калектыў ММЗ даказаў сваю здольнасць падтрымліваць бесперапынны паступальны рух наперад у сферы вытворчасці рухавікоў і іншай прадукцыі, - падкрэсліў Аляксандр Рагожнік. - Высокая ўзнагарода надае нашаму калектыву імпульс на далейшае ўдасканаленне і імкненне толькі наперад".

Прэміі ў галіне якасці даюць магчымасць кіраўнікам структураваць і сістэматызаваць работу ўнутры арганізацыі і пачаць працэс удасканалення, каб дабіцца ўстойлівага развіцця. "Удзел у конкурсах у галіне якасці дае магчымасць нам ацэньваць узровень развіцця менеджменту нашай арганізацыі, параўноўваць сябе з лепшымі і намячаць планы па паляпшэнні дзейнасці", - сказаў кіраўнік прадпрыемства.

Паводле слоў гендырэктара, пераможцы ў конкурсе на саісканне прэміі ўрада за дасягненні ў галіне якасці вызначаюцца рашэннем камісіі шляхам выбару лепшых па кожным напрамку дзейнасці. Падрыхтоўка ўсіх неабходных дакументаў, работа адказнай камісіі і аналіз дзейнасці ММЗ заняў больш за паўгода карпатлівай работы кампетэнтных спецыялістаў.

Мінскі маторны завод вырабляе сучасныя дызельныя, газадызельныя, газапоршневыя рухавікі. Спецыялізуецца на распрацоўцы, праектаванні і вырабе сучасных трох-, чатырох-, шасці- і васьміцыліндравых рухавікоў. Завод выпускае больш за 100 мадыфікацый рухавікоў у дыяпазоне магутнасці ад 7 кВт да 330 кВт для ўстаноўкі на сельскагаспадарчую, дарожна-будаўнічую тэхніку, аўтамабілі і аўтобусы, энергаўстаноўкі, кампрэсары і іншыя агрэгаты. Рухавікі ММЗ пастаўляюцца на канвееры 49 прадпрыемстваў Беларусі, краін СНД і далёкага замежжа.

Конкурс на саісканне прэміі ўрада Беларусі за дасягненні ў галіне якасці ў 2021 годзе быў праведзены 23-і раз. Яго лаўрэатамі сталі 15 арганізацый, 14 - пацвердзілі званне лаўрэата паўторна, адна арганізацыя прызнана дыпламантам конкурсу. Тры арганізацыі ўдастоены спецыяльных узнагарод конкурсу: "Лідарства", "Удасканаленне менеджменту", "Сацыяльная адказнасць". Пераможцы прадстаўляюць машынабудаўнічую, транспартную, энергетычную, будаўнічую, харчовую і іншыя галіны, а таксама сферу паслуг.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі