ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 8 жніўня 2022
Мінск Ясна +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 чэрвеня 2022, 13:33

Гендырэктар малочнага завода: якасць і бяспека для беларускіх вытворцаў на першым месцы

Фота з архіва
Фота з архіва

16 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Якасць і бяспека для беларускіх вытворцаў заўсёды на першым месцы. Аб гэтым сказаў генеральны дырэктар ААТ "Савушкін прадукт" Аляксандр Саўчыц, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Якасць і бяспека прадукцыі ў нас заўсёды стаіць на першым месцы. На прадпрыемстве створана ўбудаваная сістэма бяспекі. І сёння мы можам прасачыць усю прадукцыю ад поля да прылаўка, прычым у электронным выглядзе. Гэта наша вельмі вялікае дасягненне", - сказаў Аляксандр Саўчыц.

Паводле яго слоў, кампанія пастаўляе сваю прадукцыю больш як у 30 краін свету, але ў прыярытэце заўсёды беларускі рынак. "Мы дастойна прадстаўляем нашу прадукцыю не толькі на ўнутраным, але і на замежных рынках. Нездарма сёння наш брэнд - нацыянальны здабытак, як Мінскі трактарны завод, МАЗ і іншыя", - падкрэсліў генеральны дырэктар.

Кампанія пацвердзіла званне лаўрэата прэміі ўрада за дасягненні ў галіне якасці ў 2021 годзе. Усяго лаўрэатамі конкурсу сталі 15 арганізацый, 14 пацвердзілі званне лаўрэата паўторна, адна арганізацыя прызнана дыпламантам конкурсу. Тры арганізацыі ўдастоены спецыяльных узнагарод конкурсу: "Лідарства", "Дасканаласць менеджменту", "Сацыяльная адказнасць". Пераможцы прадстаўляюць машынабудаўнічую, транспартную, энергетычную, будаўнічую, харчовую і іншыя галіны, а таксама сферу паслуг.

"Савушкін прадукт" - лідар малочнай галіны Беларусі, адзін з буйнейшых вытворцаў натуральнай малочнай прадукцыі ўсходнееўрапейскага рэгіёна, уваходзіць у першую тройку малочных кампаній СНД. Вытворчасць ажыццяўляецца на дзевяці пляцоўках, размешчаных у Брэсце, Бярозе, Іванаве, Камянцы, Пінску, Століне, Баранавічах, Оршы і Копысі. Вытворчыя пляцоўкі сертыфікаваны ў адпаведнасці з вышэйшымі сусветнымі і нацыянальнымі стандартамі. Больш за 60 працэнтаў вырабленай прадукцыі кампаніі пастаўляецца за мяжу. Экспартны рынак - больш за 30 краін свету. Сярод іх - Расія, КНР, Казахстан, Азербайджан, Японія, Філіпіны, Іарданія, Сінгапур, ЗША, краіны ЕС і інш.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі