ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 30 верасня 2022
Мінск +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 ліпеня 2022, 17:15

Гатоўнасць арганізацый ЖКГ да ацяпляльнага сезона ўжо складае каля 70 працэнтаў

Фота з архіва
Фота з архіва

21 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узровень выканання падрыхтоўчых работ да ацяпляльнага сезона ўжо складае каля 70 працэнтаў. Аб гэтым падчас прэс-канферэнцыі заявіла намеснік начальніка ўпраўлення камунальнай гаспадаркі і энергетыкі - начальнік аддзела энергетыкі надзвычайных сітуацый Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Святлана Цімошкіна, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

За першае паўгоддзе па сістэме ЖКГ выкананы работы па выпрабаванні абсталявання амаль 2,5 тыс. кацельняў, 10,6 тыс. км цеплавых сетак, прафагляд абсталявання 2273 кацельняў і 1026 цэнтральных цеплавых пунктаў. "Узровень выканання падрыхтоўчых работ ужо каля 70 працэнтаў. Поўная гатоўнасць жыллёва-камунальнай гаспадаркі да работы ў будучы асенне-зімовы перыяд будзе забяспечана ва ўстаноўленыя тэрміны", - адзначыла Святлана Цімошкіна.

Арганізацыі жыллёва-камунальнай гаспадаркі напярэдадні будучага асенне-зімовага перыяду рыхтуюць не толькі цеплавую гаспадарку, але і водаправодна-каналізацыйную, а таксама жыллёвы фонд, які знаходзіцца на абслугоўванні арганізацыі ЖКГ. "Яшчэ ў красавіку 2022 года была падрыхтавана рабочая праграма па выкананні асноўных відаў работ падрыхтоўкі аб'ектаў ЖКГ да работы ў асенне-зімовы перыяд на 2022-2023 гады. У адпаведнасці з ёй мы і пачалі падрыхтоўку", - расказала спецыяліст.

Міністэрствам ажыццяўляецца штотыднёвы кантроль па 13 асноўных паказчыках - замена і капрамонт катлоў, замена цеплавых сетак, стварэнне запасаў драўнянага паліва, прафілактычны рамонт сістэм ацяплення жылых дамоў, цеплавых пунктаў, рамонт стыкаў, дахаў і інш. Таксама ажыццяўляецца штомесячны кантроль па больш як 60 паказчыках - работы па выпрабаванні абсталявання кацельняў цеплавых сетак і прафілактычны рамонт абсталявання кацельняў і цэнтральных цеплавых пунктаў, прафілактычны агляд рамонту водаправодных каналізацыйных сетак і збудаванняў на іх, рамонт электраабсталявання жылых дамоў і печаў, паверка прыбораў уліку і гэтак далей. Паводле слоў Святланы Цімошкінай, гэтыя мерапрыемствы гарантуюць надзейнае і бесперабойнае цеплаводазабеспячэнне жылога фонду і аб'ектаў сацкультбыту, а таксама забеспячэнне функцыянавання ўсёй інфраструктуры гарадскіх і сельскіх населеных пунктаў у ацяпляльны перыяд.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі