ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 31 студзеня 2023
Мінск -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 лістапада 2022, 09:11

"Гарызонт" за пяць гадоў павялічыў аб'ём экспарту больш як у тры разы

15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Гарызонт" за апошнія пяць гадоў павялічыў аб'ём экспарту больш як у тры разы, паведаміў журналістам генеральны дырэктар ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Гарызонт" Юрый Прадко, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы ў гэтым годзе павялічваем аб'ёмы вытворчасці. Улічваючы, што год яшчэ не закончыўся, яны ў нас павялічацца прыблізна на 60 працэнтаў адносна мінулага года. І экспарт, адпаведна, павялічыцца на 60 працэнтаў, - расказаў Юрый Прадко. - У бягучым годзе прадаўжаем мадэрнізаваць вытворчасць, у першым паўгоддзі наступнага года намечана павялічыць магутнасці. І наогул, мы за апошнія пяць гадоў павялічылі аб'ём экспарту больш як у тры разы".

Паводле яго слоў, "Гарызонт" працуе пад заказ. "Мы пастаўляем прадукцыю ў 18 краін, уключаючы, безумоўна, Расію - адзін з самых ёмістых, напэўна, рынкаў. Ідуць адгрузкі і ў далёкае замежжа, і ў блізкае. Напрыклад, апошнія адгрузкі пайшлі ў Арменію, Манголію, іншыя краіны, - дадаў гендырэктар. - "Гарызонт" асацыіруецца з тэлевізарамі, таму тэлевізар - галоўны, вядучы прадукт. Потым ідуць мікрахвалёўкі. У нас запушчана новая вытворчасць, звязаная з камп'ютарамі. Мы пачалі вытворчасць вырабаў, якія адносяцца да камп'ютараў, - гэта маніторы. Робім адгрузкі пад экспартныя заказы".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі