Сцяг Чацвер, 30 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
02 красавіка 2024, 15:39

Гарадзейскі цукровы камбінат абнавіў пяцігадовы максімум па перапрацоўцы буракоў

Фота з архіва
Фота з архіва
2 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Атрымалі 170 тыс. тон цукру, на 25 працэнтаў больш, чым у папярэднім сезоне. Цяпер плануем яшчэ павялічыць пасяўныя плошчы", - падзяліўся вынікамі і планамі з часопісам "Экономика Беларуси" Генадзь Салавей, генеральны дырэктар ААТ "Гарадзейскі цукровы камбінат" у інтэрв'ю з нагоды 65-годдзя прадпрыемства.

"За кошт прымянення высокапрадукцыйных гібрыдаў і бездакорнага выканання агратэхналогіі гаспадаркі сыравіннай зоны вырасцілі і сабралі 1,360 млн т. цукровых буракоў - максімум за пяцігодку, плюс 30 працэнтаў да выніку 2022 года. Пасяўныя плошчы павялічылі на 12 працэнтаў да 26,2 тыс. га - таксама небывалы рэзультат. І дыгестыя (цукрыстасць) буракоў у мінулым сезоне аказалася высокай - 16,8 працэнта", - адзначыў Генадзь Салавей.

Нягледзячы на вядомыя знешнія выклікі, звязаныя з санкцыямі Еўрасаюза, у геаграфіі экспарту акцыянернага таварыства 17 краін. Пастаўкі выраслі за мінулы год на 5,3 працэнта. Няхай і з невялікай пробнай партыяй, але выйшлі нават на амерыканскі рынак. Склалася перспектыўнае партнёрства з Казахстанам і Туркменістанам. У бягучым разлічваюць трапіць у Ізраіль і Афрыку.

Паводле слоў субяседніка, на знешнім контуры ёсць добры попыт не толькі на цукар у мяшках, але і на "ледзянцовы на палачцы", пудру, падваркі, павідла, фруктовыя напаўняльнікі. Шырокі асартымент - больш за 10 відаў толькі цукру плюс яшчэ каля 150 - фруктовых пюрэ, напаўняльнікаў, джэмаў, канфіцюраў, топінгаў, сокаў - візітная картка ААТ "Гарадзейскі цукровы камбінат".

За мінулы год Br12,3 млн у Гарадзеі накіравалі на развіццё тэхналогій. Па плане на 2024-ы капіталаўкладанні разлічваюць амаль падвоіць - да Br20 млн. Мадэрнізацыя ў першую чаргу закране цукровую вытворчасць. Пастаянна патрабуюць фінансавага падмацавання і сыравінныя зоны, матэрыяльна-тэхнічная база па вырошчванні буракоў.

З 2022 года на базе цэха ачысткі мелесу РУП "Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні" праводзіць даследаванні па павелічэнні глыбіні перапрацоўкі сыравіны і ацэнцы магчымасці атрымання інавацыйных прадуктаў. Плануе завяршыць пошукі ў 2025-м.

Галоўная мэта - зніжэнне страт, рост якасці, рацыянальнае выкарыстанне дапаможных матэрыялаў, атрыманне новых відаў кармавых дабавак з уключэннем бетаіну і мелесаваных жамерын.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі