ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 9 жніўня 2022
Мінск Малавоблачна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 чэрвеня 2022, 15:12

Гандаль, транспарт, імпартазамяшчэнне. Кіраўнікі ўрадаў краін ЕАЭС падпісалі дакументы аб супрацоўніцтве

Фота з архіва
Фота з архіва

21 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнікі ўрадаў краін ЕАЭС падпісалі дакументы аб супрацоўніцтве па выніках пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Так, вызначаны асноўныя падыходы па рэалізацыі дзяржавамі - членамі ЕАЭС мер рэгулявання экспарту асобных відаў тавараў. Дадзена даручэнне аб стварэнні і развіцці транспартнай інфраструктуры на тэрыторыях краін саюза ў напрамках "Усход - Захад" і "Поўнач - Поўдзень", у тым ліку ў рамках спалучэння з кітайскай ініцыятывай "Адзін пояс, адзін шлях".

Кіраўнікі ўрадаў ЕАЭС таксама зацвердзілі праграму сумесных дзеянняў у сферы абароны правоў спажыўцоў. Яшчэ адзін важны дакумент - распараджэнне аб камісіі па кааперацыі і імпартазамяшчэнні ў прыярытэтных і высокатэхналагічных галінах прамысловасці саюза.

Даручэнні прэм'ер-міністраў таксама датычацца работы па праекце пратакола аб унясенні змяненняў у Дагавор аб ЕАЭС у частцы парадку спагнання ўскосных падаткаў пры электронным гандлі таварамі, што рэалізуюцца фізічным асобам.

Усяго кіраўнікі ўрадаў падпісалі 15 дакументаў. У тым ліку быў зацверджаны час і месца наступнага пасяджэння - яно пройдзе ў жніўні ў Кыргызстане.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі