ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 10 жніўня 2022
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 чэрвеня 2022, 12:24

Галоўчанка: у свеце настаў перыяд эканамічнай турбулентнасці

Раман Галоўчанка
Раман Галоўчанка

21 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У свеце настаў перыяд эканамічнай турбулентнасці. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета ў пашыраным складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сітуацыя ў сусветнай эканоміцы змянілася. Пачаўся новы і, мабыць, доўгатэрміновы перыяд эканамічнай турбулентнасці. Рост цэн на энерганосьбіты, сыравіну і тавары суправаджаецца агульнасусветным усплёскам інфляцыі, якая б'е шматгадовыя рэкорды ва ўсім свеце. Практычна ўсе сусветныя цэнтры схільны лічыць, што свет уваходзіць у эпоху новай эканамічнай рэцэсіі. Становяцца відавочнымі шматлікія праблемы, у тым ліку пагроза голаду ў шэрагу рэгіёнаў свету, што можа прывесці да наступнай хвалі сацыяльна-палітычных катаклізмаў. Сур'ёзным выклікам для Беларусі і Расіі з'яўляецца аб'яўленая эканамічная вайна, якая накіравана на ізаляцыю нашых краін і раскол нашага саюза. Аднак дзякуючы існаванню ЕАЭС мы не аказаліся адзін на адзін з цяжкасцямі", - сказаў Раман Галоўчанка.

Аператыўна была створана рабочая група высокага ўзроўню для павышэння ўстойлівасці эканомік дзяржаў - членаў ЕАЭС. Рэалізуюцца меры па забеспячэнні макраэканамічнай стабільнасці, у тым ліку зніжаны стаўкі ўвазных мытных пошлін, прадастаўлены тарыфныя льготы на тавары крытычнага імпарту, аптымізаваны працэдуры мытнага адміністравання, спрошчаны патрабаванні ў сферы тэхнічнага рэгулявання да шэрага тавараў. "І гэта дае свой плён. Па выніках узаемнага гандлю Беларусі з краінамі ЕАЭС у студзені - красавіку 2022 года мы назіраем рост тавараабароту на 10 працэнтаў - і гэта з улікам высокай базы мінулага года. Думаю, такая ж дынаміка ёсць і ў астатніх дзяржаў - членаў саюза", - адзначыў прэм'ер-міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі