ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 22 верасня 2023
Мінск Ясна +17°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 мая 2023, 12:40

Галоўчанка: тавараабарот Беларусі і Карэліі за першы квартал вырас у 1,6 раза

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тавараабарот паміж Беларуссю і Карэліяй па выніках першага квартала 2023 года вырас у 1,6 раза і склаў больш як $27 млн. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка на сустрэчы з кіраўніком Рэспублікі Карэлія Артурам Парфенчыкавым, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"У гэтым годзе па выніках першага квартала тавараабарот паміж Беларуссю і Карэліяй склаў больш як $27 млн і вырас у 1,6 раза ў параўнанні з аналагічным перыядам папярэдняга года. Гэта нядрэнны паказчык. Асаблівасцю нашых гандлёва-эканамічных сувязей з'яўляецца пэўная залежнасць ад шэрага буйных таварных пазіцый", - сказаў Раман Галоўчанка.

Так, у структуры экспарту з Беларусі ў Карэлію дамінуючую ролю займаюць пастаўкі цэлюлозы і грузавой аўтамабільнай тэхнікі. "У структуры імпарту Беларусі з Карэліі таксама дзве пазіцыі з'яўляюцца пераважнымі - гэта свежая і ахалоджаная рыба, а таксама рудныя матэрыялы - галька, жвір, друз. Хоць з'явіліся і новыя пазіцыі. У прыватнасці, у студзені - сакавіку 2023 года практычна на $2 млн мы набылі вырабаў медыцынскага прызначэння з Карэліі", - расказаў ён.

"Нашым спецыялістам у першую чаргу неабходна займацца дыверсіфікацыяй таварнай наменклатуры тавараабароту, тым больш для гэтага ёсць вельмі вялікія рэзервы, - падкрэсліў прэм'ер-міністр. - У сувязі з гэтым хачу адзначыць дзейнасць рабочай групы па развіцці двухбаковага супрацоўніцтва. Такі механізм даказаў сваю эфектыўнасць. Ён дае магчымасць знаходзіць новыя пункты росту і маніторыць ход рэалізацыі бягучых праектаў".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі