Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
02 лютага 2024, 12:39

Галоўчанка: работу па імпартазамяшчэнні ПЗ трэба арганізаваць у маштабах ЕАЭС

2 лютага, Алматы /Кар. БЕЛТА/. Работу па імпартазамяшчэнні праграмнага забеспячэння трэба арганізаваць у маштабах ЕАЭС. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час лічбавага форуму Digital Almaty 2024, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Асаблівая ўвага ўдзяляецца імпартазамяшчэнню праграмнага забеспячэння. Гэта для нас абсалютны прыярытэт з улікам працэсаў, якія адбываюцца ў свеце. Хачу адзначыць, што лічбавы суверэнітэт - вельмі значны аспект лічбавізацыі. У апошнія гады мы аказаліся перад шэрагам геапалітычных выклікаў, якія паказалі, што нельга будаваць эканоміку, у тым ліку лічбавую, толькі на базе замежных рашэнняў. Неабходна распрацоўваць уласнае, нацыянальнае праграмнае забеспячэнне, якое адпавядае нашым мэтам і грунтуецца на ўласных тэхналогіях з шырокім прымяненнем адкрытага зыходнага кода", - сказаў Раман Галоўчанка.

На яго думку, работа па імпартазамяшчэнні ў гэтай сферы павінна быць арганізавана ў маштабах ЕАЭС. "Ужо цяпер для гэтага створаны неабходныя ўмовы. Вялікі патэнцыял для развіцця лічбавых тэхналогій на нашай прасторы мае рэестр еўразійскага праграмнага забеспячэння. Уключэнне ў яго забяспечвае прэферэнцыі распрацоўшчыкам ПЗ з усіх краін ЕАЭС у рамках дзяржаўных закупак, напрыклад, у РФ. Прапаную сумесна сфарміраваць механізмы, што пашыраюць гэты напрамак да рэгіянальнай экасістэмы ІТ-прадуктаў, якая дасць магчымасць удзельнікам ЕАЭС выкарыстоўваць створанае ў нашых краінах праграмнае забеспячэнне на ўзаемавыгадных умовах. Гэта дапаможа скараціць лічбавы разрыў паміж намі", - адзначыў прэм’ер-міністр.-0- 
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі