ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 22 верасня 2023
Мінск Ясна +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 красавіка 2023, 09:38

Галоўчанка: прамыя кантакты з рэгіёнамі Расіі - аснова ўстойлівасці эканамічных сувязей

27 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прамыя кантакты з рэгіёнамі Расіі - аснова ўстойлівасці гандлёва-эканамічных сувязей дзвюх краін. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка на сустрэчы з губернатарам Новасібірскай вобласці Андрэем Траўнікавым, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Раман Галоўчанка падкрэсліў, што сустрэча праходзіць ва ўмовах узрастаючага знешняга націску на Беларусь і Расію з боку калектыўнага Захаду. "У гэтых умовах нам неабходна дэманстраваць не толькі прынцыповасць, але і на справе адстойваць нашы эканамічныя інтарэсы і базавыя каштоўнасці. Мы дабіліся пэўных поспехаў у гэтым напрамку. Нашы эканомікі не толькі не рухнулі, як таго дабіваліся нашы непрыяцелі, але і сталі на дынамічны і фарсіраваны шлях развіцця. Безумоўна, у гэтым вялікая заслуга лідараў нашых краін, а таксама ўсіх тых спецыялістаў, экспертаў, кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, якія працуюць на агульную карысць", - адзначыў ён.

Паводле слоў прэм'ер-міністра, Беларусь эфектыўна ўзаемадзейнічае з Расійскай Федэрацыяй як на федэральным, так і на рэгіянальным узроўні. "Менавіта прамыя сувязі з рэгіёнамі Расіі - гэта аснова стабільнасці і ўстойлівасці нашых гандлёва-эканамічных сувязей. Новасібірская вобласць - гэта важнейшы партнёр для Беларусі. Мінулы год быў вельмі выніковы. Узаемны абарот гандлю вырас на 42 працэнты, склаўшы амаль $500 млн. Гэта добрыя рэзультаты", - рэзюмаваў Раман Галоўчанка.

Кіраўнік беларускага ўрада таксама наведаў АТ "Новасібірскі завод паўправадніковых прыбораў Усход" і кірмаш беларускіх тавараў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі