ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 25 чэрвеня 2022
Мінск Ясна +17°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 мая 2022, 11:59

Галоўчанка: нягледзячы на санкцыі, БМЗ працуе ўстойліва

Фота з архіва
Фота з архіва

5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нягледзячы на санкцыі, БМЗ працуе ўстойліва, заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Прадаўжаем планавую работу ва ўрадзе па разглядзе пытанняў функцыянавання буйнейшых прадпрыемстваў, якія трапілі пад санкцыйнае ўздзеянне. ААТ "БМЗ" працуе ў цэлым устойліва, у тым ліку дзякуючы аказанай у мінулым годзе істотнай падтрымцы дзяржавы. Аб'ёмы вытворчасці, экспарту знаходзяцца на дастатковым узроўні, запасы гатовай прадукцыі невысокія. У прадпрыемства ёсць чысты прыбытак", - сказаў Раман Галоўчанка.

Пры гэтым ён адзначыў, што санкцыйны прэс даволі сур'ёзны. "Асабліва гэта датычыцца спынення паставак на еўрапейскі рынак, які быў высокамаржынальным для прадпрыемства. Тым не менш гэта не з'яўляецца чымсьці экстраардынарным. Прадукцыя запатрабавана. Цяпер галоўнае - эфектыўна пераарыентаваць пастаўкі на альтэрнатыўныя рынкі. Сёння разгледзім, што было зроблена прадпрыемствам для выканання гэтай задачы і што яшчэ неабходна зрабіць, каб кампенсаваць аб'ёмы, якія выпадаюць з еўрапейскага рынку", - адзначыў прэм'ер-міністр.

Генеральны дырэктар БМЗ Дзмітрый Корчык далажыў Раману Галоўчанку аб тым, як прадпрыемства выконвае задачу па пераарыентацыі прадукцыі на альтэрнатыўныя рынкі. "Мы вельмі актыўна пачалі работу з сакавіка, калі Еўракамісіяй было прынята рашэнне аб абмежаванні нашых паставак на еўрапейскі рынак. На гэты момант ужо адпрацаваны шэраг кантрактаў менавіта па спотавай групе прадукцыі - гэта арматура, катанка, канструкцыйны пракат. Арганізуем пробныя пастаўкі партый на рынкі РФ і іншых краін СНД. Таксама вельмі актыўна займаемся работай па пашырэнні нашай прадукцыі на рынкі краін Блізкага Усходу і Паўднёва-Усходняй Азіі. У планах завяршыць гэту работу ў бліжэйшы час - у маі-чэрвені. Каб ужо ў другой палавіне бягучага года працаваць менавіта па гэтай групе прадукцыі з поўнай загрузкай вытворчасці", - падзяліўся планамі ён. Паралельна на БМЗ займаюцца пашырэннем і іншых высокамаржынальных прадуктаў - труб, металакорду.

Як адзначылі ў прэс-службе ўрада, тэмай для абмеркавання стала таксама работа іншага прамысловага гіганта - МТЗ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі