ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 26 сакавіка 2023
Мінск +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
02 снежня 2022, 17:18

Галоўчанка: гарады 80+ маюць неабходныя вытворчыя і працоўныя рэсурсы

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гарады і раёны з колькасцю насельніцтва 80 тыс. чалавек і больш маюць неабходныя вытворчыя і працоўныя рэсурсы, заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка на выязным пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў у Пінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Выязное пасяджэнне прысвечана пытанням рэалізацыі праграм развіцця гарадоў і раёнаў з колькасцю насельніцтва 80 тыс. і больш. Праграмы распрацаваны па даручэнні кіраўніка дзяржавы і павінны вырашыць важнейшую задачу рэгіянальнага развіцця праз стварэнне магутных тэрытарыяльных цэнтраў, якія маюць неабходныя кампетэнцыі, працоўныя і фінансавыя рэсурсы. Задача - стварыць пункты росту ў рэгіёнах, узняць сацыяльна-культурны ўзровень жыцця, павысіць прывабнасць для людзей.

У рэспубліцы 11 гарадоў, умоўна называемых 80+, дзе пражываюць больш за 1,5 млн чалавек і вырабляецца трэць усёй прамысловай прадукцыі краіны. "Гэтыя рэгіёны маюць вытворчыя і працоўныя рэсурсы, таму такая пільная ўвага ўдзяляецца іх развіццю", - адзначыў Раман Галоўчанка.

"Паводле ацэнкі Міністэрства эканомікі, У ходзе рэалізацыі праграмы назіраюцца пэўныя дадатныя тэндэнцыі, адзначаецца паляпшэнне ў цэлым фінансавых вынікаў работы арганізацый, расце сельгасвытворчасць, павялічваецца экспарт тавараў, сальда, скарачаецца разрыў па ўзроўні зарплаты ў параўнанні з сярэдняй па краіне. Разам з тым не дасягнуты прадугледжаныя праграмамі мэтавыя параметры развіцця. Частка запланаваных мерапрыемстваў застаецца нерэалізаванай, не па ўсіх значных мерапрыемствах забяспечана іх эфектыўная рэалізацыя", - падкрэсліў прэм'ер-міністр.

Раман Галоўчанка запрасіў калег да канструктыўнай размовы, аб'ектыўнай ацэнкі сітуацыі на месцах. У рабоце выязнога пасяджэння ўдзельнічаюць старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый Шулейка, памочнік Прэзідэнта - інспектар па Брэсцкай вобласці Валерый Вакульчык.

Перад пасяджэннем яго ўдзельнікі наведалі ААТ "Кузлітмаш", які ўваходзіць у склад холдынгавай кампаніі "БелАЗ-Холдынг". Там прайшла прэзентацыя інавацыйнай распрацоўкі завода - спецыялізаванага вагонарамонтнага камбайна "Прыпяць". Пры яго праектаванні спецыялісты абагульнілі вопыт эксплуатацыі машын падобнага класа і прымянілі канструктарскія рашэнні і тэхналогіі, якія дазваляюць значна павялічыць прадукцыйнасць рамонту рухомага саставу. Калі яго аналагі могуць выконваць 2-3 функцыі, то "Прыпяць" - больш за 40 рамонтных аперацый. Характэрна, што камбайн практычна цалкам выраблены з матэрыялаў і камплектуючых айчынных вытворцаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі