ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 верасня 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 чэрвеня 2023, 14:50

Галоўчанка: еўразійская інтэграцыя мае для Беларусі прыярытэтны характар

9 чэрвеня, Сочы /Кар. БЕЛТА/. У час пленарнай сесіі на Еўразійскім кангрэсе'23 прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка расказаў аб важнасці і значэнні для Беларусі еўразійскай інтэграцыі ў сучасных умовах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гаворачы аб санкцыйным націску з боку Захаду, Раман Галоўчанка адзначыў: "Мы адаптаваліся да новай рэальнасці за 6 месяцаў. Са жніўня мінулага года ідзе аднаўленне эканомікі. Гэтыя меры не былі б эфектыўнымі самі па сабе без выкарыстання магчымасцей інтэграцыі, узаемадзеяння ў фармаце як Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, так і ЕАЭС. Фактычны прырост у гандлі з ЕАЭС выраўнаваў выпадаючы экспарт з недружалюбных краін. Гэта галоўны адказ на пытанне, што дае нашым краінам членства ў ЕАЭС".

"У рамках Саюзнай дзяржавы негатыўны эфект ад заходніх санкцый даволі эфектыўна нівеліруецца за кошт пашырэння ўзаемадзеяння па ўсіх напрамках. Вы ведаеце, што прэзідэнты Расіі і Беларусі падпісалі 28 саюзных праграм, якія мы цяпер рэалізуем і якія нацэлены на паступальнае паглыбленне інтэграцыі, - адзначыў кіраўнік урада. - Як прыклад - у кароткія тэрміны дзякуючы актыўнай падтрымцы з боку нашых расійскіх сяброў была наладжана на альтэрнатыўны напрамак лагістыка экспартных гандлёвых патокаў. Актыўна выкарыстоўваюцца больш за 20 партоў Расіі замест закрытых партовых магутнасцей Прыбалтыкі і Украіны".

Прэм'ер-міністр адзначыў: "Для Беларусі ў сувязі з гэтым еўразійская інтэграцыя мае прыярытэтны характар. Лічу, усе пагодзяцца, што нашы агульныя рашэнні па мінімізацыі наступстваў не толькі санкцыйнага націску, але і ў цэлым высокай турбулентнасці глабальнай эканомікі далі магчымасць усім краінамі "пяцёркі" павысіць устойлівасць нацыянальных эканомік. На фоне санкцыйных абмежаванняў і пратэкцыянізму саюзны ВУП па выніках 2022 года знізіўся ўсяго на 1,6 працэнта. Гэта ў 2 разы ніжэй, чым прагназавалі эксперты. Нядрэнныя перспектывы праглядаюцца ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, актывізавана работа па забеспячэнні ў ЕАЭС тэхналагічнага суверэнітэту".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі