ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 6 лютага 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць -3°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 лістапада 2022, 10:20

Галоўчанка: дасягнутыя дамоўленасці дадуць магчымасць пашырыць і ўмацаваць супрацоўніцтва Беларусі і Сірыі

24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дасягнутыя 23 лістапада дамоўленасці дадуць магчымасць пашырыць і ўмацаваць шматпланавае супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Сірыяй. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час сустрэчы з прэм'ер-міністрам Сірыі Хусейнам Арнусам у пашыраным складзе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы абмяркоўвалі ў першую чаргу пытанне, які ўклад можа ўнесці Беларусь у аднаўленне і развіццё эканамічнага патэнцыялу Сірыі. Лічу, мы змаглі знайсці тыя рашэнні, якія дадуць магчымасць вывесці наша супрацоўніцтва на новы больш плённы ўзровень", - сказаў Раман Галоўчанка.

Ён адзначыў, што акрамя эканомікі важную частку беларуска-сірыйскіх адносін складае гуманітарная дапамога. "З 2017 года па рашэнні і ініцыятыве Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў нашай краіне прымаюць на адпачынак і аздараўленне сірыйскіх дзяцей. У 2023 годзе мы наросцім аб'ём такой дапамогі і прымем у Беларусі яшчэ больш сірыйскіх дзяцей", - паведаміў прэм'ер-міністр. На яго думку, такая работа садзейнічае ўмацаванню ў першую чаргу чалавечых сувязей паміж народамі дзвюх краін.

Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і Сірыі развіваецца на фоне няпростых умоў эканамічных санкцый у адносінах да Сірыі, разбурэння транспартнай і сацыяльнай інфраструктуры, вострага дэфіцыту фінансавых сродкаў у сірыйскага ўрада і зніжэння пакупной здольнасці насельніцтва краіны. У 2021 годзе тавараабарот Беларусі і Сірыі склаў $8,2 млн (рост на 41,3 працэнта да 2020 года), экспарт - $7,6 млн (рост на 47,9 працэнта), імпарт - $0,6 млн (рост на 6,1 працэнта). Сальда дадатнае - $7,0 млн.

У асноўным Беларусь экспартуе ў Сірыю спецыфічныя тавары, сухое малако, малочную сыроватку, лекавыя сродкі, трактары і седлавыя цягачы, а імпартуе аліўкавы алей, фрукты і агародніну, арэхі, каву. Дзейнічае таксама сумесная беларуска-сірыйская камісія па гандлёвым, эканамічным і тэхнічным супрацоўніцтве, пасяджэнне якой апошні раз праходзіла ў студзені гэтага года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі