ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 25 верасня 2022
Мінск Малавоблачна +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 ліпеня 2022, 17:23

Галоўчанка: беларуская прамысловасць і АПК гатовы нарасціць пастаўкі ў Пермскі край

28 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская прамысловасць і АПК гатовы нарасціць пастаўкі ў Пермскі край. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падчас сустрэчы з губернатарам Пермскага края Дзмітрыем Махоніным, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Пермскі край - адзін з самых значных гандлёва-эканамічных партнёраў Беларусі сярод суб'ектаў РФ. У апошнія гады наш тавараабарот быў вельмі добрым, ёсць магчымасці для таго, каб гэтыя лічбы нарасціць. Пытанне цяпер не столькі ў лічбах, колькі ў неабходнасці пераадолення тых момантаў, якія ўзнікаюць у сувязі з ашалелым эканамічным націскам. Ключ да актыўнага паспяховага процідзеяння гэтым з'явам знаходзіцца ў рэчышчы паглыблення кааперацыйных сувязей і ланцужкоў на ўсіх узроўнях. Разам мы здольны не толькі перажыць гэты час, але і выйсці з яго больш моцнымі. Як вы сёння правільна сказалі, трэба перабудоўваць наш менталітэт і погляды на тое, як павінна развівацца суверэнная эканоміка незалежнай дзяржавы", - сказаў Раман Галоўчанка і звярнуў увагу на тое, што тым, хто пакінуў рынак, будзе знойдзена дастойная замена.

Беларускі бок прапануе Пермскаму краю розную прадукцыю. "Думаю, у прыярытэце лесанарыхтоўчая тэхніка. "Амкадор" гатовы аказаць усю магчымую дапамогу з пункту гледжання паставак сучаснай тэхнікі, прадпрыемства правяло вялікую работу па імпартазамяшчэнні. Але гэта толькі адзін з напрамкаў. І беларуская прамысловасць, і беларускі аграпрамысловы комплекс гатовы максімальна нарасціць пастаўкі прадукцыі", - падкрэсліў прэм'ер-міністр.

Дзмітрый Махонін у сваю чаргу адзначыў, што цяперашнюю эканамічную сітуацыю трэба расцэньваць як акно магчымасцей для прамысловай кааперацыі, развіцця гандлёвых адносін. "Нам трэба ўзмацняць узаемадзеянне. Мы хочам, каб прысутнасць беларускай тэхнікі ў Пермскім краі пашыралася", - адзначыў ён. У прыватнасці, рэгіён зацікаўлены ў супрацоўніцтве з МАЗ.

Тавараабарот Беларусі і Пермскага края ў студзені - маі 2022 года склаў $101,3 млн. Экспарт вырас на 16,6 працэнта да $41,4 млн.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі