ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 27 мая 2022
Мінск Ясна +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 студзеня 2022, 15:39

Галоўчанка: Беларусь мае намер нарасціць тавараабарот з Рэспублікай Тыва

Раман Галоўчанка
Раман Галоўчанка

20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь мае намер нарасціць тавараабарот з Рэспублікай Тыва. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час сустрэчы з кіраўніком Рэспублікі Тыва Уладзіславам Хавалыгам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Супрацоўніцтва з рэгіёнамі РФ - адзін з прыярытэтных напрамкаў развіцця двухбаковых адносін Беларусі і Расіі. Радуе, што да нас прыязджаюць дэлегацыі і з геаграфічна аддаленых рэгіёнаў. Думаю, ваш візіт вельмі важны і своечасовы. Трэба прааналізаваць сітуацыю, устанавіць прычыны, чаму пакуль не ўдалося пашырыць гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне з Рэспублікай Тыва, і прыняць рашэнні, якія дадуць магчымасць нарасціць тавараабарот і, магчыма, інвестыцыйнае супрацоўніцтва", - сказаў Раман Галоўчанка.

Ён падкрэсліў, што неабходна вызначыць напрамкі далейшага ўзаемадзеяння. "У першую чаргу гандлёвае супрацоўніцтва, якое з'яўляецца асновай нашых узаемаадносін з усімі расійскімі рэгіёнамі. Гэта пастаўкі сучаснай дарожнай, камунальнай, будаўнічай, лесанарыхтоўчай, пасажырскай тэхнікі. Спадзяёмся, што ў пералік нашых буйных партнёраў будзе ўключана і Рэспубліка Тыва", - адзначыў прэм'ер-міністр.

Раман Галоўчанка таксама лічыць перспектыўным супрацоўніцтва ў аграпрамысловай сферы, у галіне водазабеспячэння і водаадвядзення, праектавання жылля і сацыяльных аб'ектаў. "Нашы будаўнікі актыўна працуюць у шэрагу рэгіёнаў РФ. Там вельмі падабаюцца нашы падыходы па будаўніцтве сацыяльных аб'ектаў. Работа выконваецца якасна і ў тэрмін", - падкрэсліў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі