ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 10 жніўня 2022
Мінск Ясна +21°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 чэрвеня 2022, 09:40

Фонд падтрымкі прадпрымальнікаў актывізуе работу па выбудоўванні кааперацыйных ланцужкоў беларускага і расійскага бізнесу

Фота БФФПП
Фота БФФПП

16 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў актывізуе работу па выбудоўванні кааперацыйных ланцужкоў беларускага і расійскага бізнесу. Аб гэтым заявіў падчас выступлення на секцыі "Пункты росту малога вытворчага бізнесу: рынкі, закупкі, ланцужкі" ў рамках XXV Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму генеральны дырэктар БФФПП Пётр Арушаньянц, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.

Акрамя таго, Пётр Арушаньянц і генеральны дырэктар Федэральнай карпарацыі па развіцці малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Аляксандр Ісаевіч падпісалі дарожную карту садзейнічання эканамічнай кааперацыі суб'ектаў гаспадарання Беларусі і Расіі. Гэты дакумент вызначыць на сістэмнай аснове парадак узаемадзеяння БФФПП і карпарацыі па ўключэнні айчынных прадпрыемстваў у вытворчую кааперацыю з расійскімі партнёрамі і надасць новы імпульс гэтай рабоце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі