
7 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У жніўні фізасобы ў Беларусі заставаліся чыстымі прадаўцамі замежнай валюты. Па выніках месяца яны прадалі на $54,5 млн больш, чым купілі. Аб гэтым сведчаць статыстычныя даныя Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.
Агульны аб'ём купленай фізасобамі наяўнай і безнаяўнай замежнай валюты ў жніўні склаў $868,5 млн, прададзенай - $923 млн. У цэлым за студзень-жнівень бягучага года продаж фізасобамі наяўнай і безнаяўнай замежнай валюты перасягнуў яе куплю на $498,1 млн.
Суб'екты гаспадарання - рэзідэнты Беларусі ў жніўні выступілі ў ролі чыстых пакупнікоў замежнай валюты. Зыходзячы з даных Нацыянальнага банка прадпрыемствы купілі на $283,1 млн валюты ў эквіваленце больш, чым прадалі. Агульны аб'ём купленай юрыдычнымі асобамі замежнай валюты ў жніўні склаў $2,429 млрд, прададзенай - $2,146 млрд.
За студзень-жнівень купля юрыдычнымі асобамі замежнай валюты перасягнула яе продаж на $780,4 млн.-0-